За апошнія 40 год колькасць салаўёў (Luscinia megarhynchos) на Брытанскіх астравах скарацілася на больш, чым 90%. Гэтыя вынікі, атрыманыя Брытанскім орніталагічным трастам BTO, былі апублікаваныя для шырокай публікі ў газеце The Independent
Прадстаўнікі BTO параўналі дадзеныя з мінулых гадоў, атрыманыя пад час правядзення ўлікаў звычайных птушак (Common Bird Census) і ўлікаў гняздуючых птушак (Breeding Bird Survey). Аказалася, што з 1994 году адбылося змяншэнне колькасці салаўёў на 60%, аднак катастрафічны трэнд для гэтага віду пачаўся нашмат раней.
Лічбы паказалі, што паміж 1967 і 2007 гадамі колькасць гняздуючых салаўёў на Брытанскіх астравах зменшылася нават на 91%! Гэта найгоршы адзначаны вынік для птушак, акрамя палявога вераб’я з часу, калі пачаліся падобныя ўлікі.
Такі стан быў выкліканы хутчэй за ўсё спалучэннем негатыўных фактараў як на месцах гнездавання, так і зімоўкі. Найбольшай праблемай у Вялікабрытаніі з’яўляецца знішчэнне падросту і падлеску аленямі, шчыльнасць якіх у апошнія дзесяцігоддзі павялічылася шматкроць. Без густых хмызьнякоў і меншай наземнай расліннасці салаўі не маюць адпаведных месцаў для размяшчэння гнёздаў і не могуць знайсці адпаведную колькасць дробных безхрыбетных для ежы.
Цяпер салаўі апынуліся ў кандыдатах на ўключэнне ў нацыянальную Чырвоную кнігу – разам з зязюляй і звычайнай туркаўкай, якія таксама працягваюць знікаць у Вялікабрытаніі.
Паводле www.birwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Салавей амаль знік у Вялікабрытаніі Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі Марскія птушкі з узбярэжжаў Шатландыі знікаюць у непакоячым тэмпе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ