EuroBirdPortal прадставіў шыкоўную версію візуалізацыі дадзеных па птушках Еўропы

Вельмі нечаканую новую версію EuroBirdPortal (EBP) прадставіў Еўрапейскі камітэт па ўліках птушак (European Bird Census Council (EBCC)) – прысутнасць розных відаў еўрапейскіх гняздуючых птушак на кантыненце можна ўбачыць у любыя даты і прамежкі часу з 2010 году!

Дзякуючы выкарыстанню 40 мільёнаў дадзеных па рэгістрацыі 105 відаў птушак, дададзеных у сістэму за 2016 год, ужо можна карыстацца анімаванымі мапамі для знаходжання гэтых відаў на працягу сямі гадоў – пачынаючы з 2010 году. Цяпер гэты праект рэальна прэтэндуе на першае месца па колькасці і дынаміцы збору дадзеных па біяразнастайнасці ў Еўропе сярод усіх, якія развіваюцца і існуюць дзякуючы “народнай навуцы” (citizen science).

У стварэнні ЕВР удзельнічаюць 81 арганізацыя з 29 еўрапейскіх краін, якія прадставілі дадзеныя, атрыманыя прыкладна 100 тысячамі бёдуотчараў. Гэта, у асноўным, базы дадзеных па біяразнастайнасці з асобных краін.

Такі амаль агульнаеўрапейскі маштаб дазваляе паглядзець на сабраныя асобнымі краінамі дадзеныя з іншага, больш высокага ўзроўню абагульнення на феналогію, сезонныя асаблівасці скапленняў, міграцыі і месцы гнездавання розных відаў, а таксама змены ў іх у розныя прамежкі часу.

Для 105 відаў птушак даступныя камбінацыі патыгаднёвага іх месцазнаходжання ў Еўропе на мапах дзевяці тыпаў з кліматычнымі дадзенымі ў тым ліку. Таксама магчыма выбраць дзве анімаваныя мапы любога тыпу за любы час каб параўнаць іх у адным вакне! Такім чынам, агульныя камбінацыі магчымых да выкарыстання мапаў складаюць больш за 30 мільёнаў!

Акрамя апісаных вышэй нязвыклых магчымасцяў, цяпер можна таксама набліжаць ці аддаляць мапы (зуміраваць) і нават распаўсюджваць іх у электронным выглядзе (embedding options)! Акрамя ўключанай раней 21 краіны, цяпер дададзеныя таксама дадзеныя з Балгарыі, Кіпра, Эстоніі, Грэцыі, Вегрыі, Ізраіля, Румыніі і Турцыі.

Усе гэтыя рэвалюцыйныя змены сталі магчымымі дзякуючы праекту LIFE, атрыманаму ад Еўракамісіі ў 2016 годзе.

Наведайце партал і здзівіцеся: EuroBirdPortal website

 

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Прыклад мапы па размяшчэнню шэрага жураўля на пачатак студзеня за 7 гадоў з www.eurobirdportal.org

 

 

На гэтую тэму:

ОНЛАЙНОВАЯ БАЗА ДАННЫХ – НОВЫЙ ПОДХОД К КАРТИРОВАНИЮ БИОРАЗНООБРАЗИЯ

Арніталогія ўжо ніколі не будзе ранейшай?

Назіранні за птушкамі ў ЗША ў лічбавую эру

eBird атрымала ўзнагароду ад American Bird Conservancy

"Вялікія ўлікі птушак" з амерыканскіх перараслі ў глабальныя

Рэкордны Вялікі год: першы погляд ад першай асобы + VIDEO

 

Comments

аев (госць) - 08.01.2018 - 11:53

добрая дэманстрацыя таго, што можна зрабіць з эл. рэгістрацыямі назіранняў птушак. Гэты партал не акумулюе пярвотныя дадзеныя з поля, а працуе з нацыянальнымі базамі, такімі як florafauna.by, якую на жаль часам каўбасіць недахоп рэсурсаў і ў апошні час пераход на новы хосцінг, пад час якога нейкія функцыі перасталі працаваць. Але ніводнае назіранне не было згублена. Я думаю, што фф мае шанец далучыцца да ЕБП. Пакуль што яны працавалі толькі з дадзенымі з ЕС, так як праект фінансаваўся ЕС