Арніталогія ўжо ніколі не будзе ранейшай?

“Мотус” (Cістэма сачэння за дзікімі жывёламі (The Motus Wildlife Tracking System (“рух” з Лаціны)) – міжнародная навуковая даследчая сетка, якая выкарыстоўвае каардынаваную аўтаматычную радыё-тэлеметрыю каб атрымліваць дадзеныя па перамяшчэнню і паводзінах параўнальна невялікіх лятаючых арганізмаў. Каб мець магчымасць сачыць за птушкамі, кажанамі і вялікімі насякомымі, Motus выкарыстоўвае лічбава-закадаваныя радыё-перадатчыкі ў выглядзе нана-метак (“nano-tags”), якія дасылаюць сігнал некалькі разоў за хвіліну.

Гэтыя сігналы могуць быць атрыманыя адмысловай і ўнікальнай па размаху і колькасці сістэмай станцый, якія працуюць 24 гадзіны ў суткі 365 дзён у год. Калі скамбінаваць атрыманыя многімі станцыямі сігналы, з’яўляецца магчымасць сачыць за асаблівасцямі перамяшчэння пазначаных меткамі жывёл на працягу тысяч кіламетраў.

Motus выраc на моцных каранях сеткі даследчыкаў пад назвай SensorGnome, якая як пілотны праект пачалася яшчэ ў 2012-13 гг. Дзякуючы фінансаванню, якое было атрымана ў 2014 з Канадзкай фундацыі для іннавацый (Сanada Foundation for Innovation) як грант для Заходняга універсітэту (Western University), універсітэту Гуэлфа (University of Guelph) і універсітэту Акадзія (Acadia University), сістэма сачэння пастаянна павялічвала свая маштабы і з лютага 2017 г ў заходнім паўшар’і працуюць больш 350 станцый, якія могуць запісваць сігналы з перадатчыкаў.

Адной з галоўных мэтаў Мотуса ёсць дапамога даследаванням па палявой экалогіі і ахове мігрыруючых жывёл, найперш – птушак. У рэалізацыі гэтай мэты актыўна ўдзельнічае між іншых і прыродаахоўная арганізацыя Bird Studies Canada (BSC).

Гісторыя радыётэлеметрыі на службе палявых даследчыкаў жывёл налічвае не менш паўстагоддзя. Аднак, не гледзячы на параўнальна доўгую гісторыю развіцця, асноўныя праблемы метадаў, якія перашкаджаюць яму зрабіцца сапраўды масавымі і таннымі так і застаюцца вырашанымі толькі часткова. Гэта, па-першае, абмежаванні па выкарыстанню перадатчыкаў, звязаныя з іх масай і перашкодамі ў жыццядзейнасці жывёл, на якіх яны прымацоўваюцца. Гэтая праблема вырашана ў Мотусе вельмі нязначнай масай і памерамі перадатчыкаў-метак. Другая праблема- перадача сігнала: для спадарожнікаў сігнал павінен быць параўнальна моцны і патрабуе шмат энергіі (а яна – адпаведных памераў ад батарэі) і высокіх коштаў перадатчыка плюс выдаткі на атрыманне дадзеных са спадарожнікаў. У выпадку ж больш простых сістэм з невялікай сілай сігнала, які перадаецца на параўнальна блізкія дыстанцыі, побач павінна знаходзіцца ўспрымаючая сігнал станцыя або антэна. Зразумела, што колькасць такіх станцый ці антэн павінна быць вялізарнай і размешчаны яны павінны быць недалёка адна ад адной калі мы хацім сачыць за далёкімі перамяшчэннямі жывёл. Менавіта распалажэннем мноства станцый і вырашаецца гэтая прабелма ў Мотусе.

Узаемавыкарыстоўваемая аўтаматычная сістэма радыё-тэлеметрыі выкарыстоўвае каардынацыю аўтаматычных станцый, усе з якіх успрымаюць тую ж самую частату сігнала предадатчыкаў. Дзякуючы гэтаму атрымліваецца успрымаць сігналы на параўнальна вялікай геаграфічнай паверхні і выкарыстоўваць прылады многіх праектаў і даследчыкаў, якія ў іншых абставінах не могуць супрацоўнічаць і дапамагаць адзін аднаму тэхнічна. Гэта змяншае агульныя кошты даследаванняў і павялічвае магчымасці і супрацы, і тэхнічныя магчымасці даследчыкаў.

Фізічна размешчаны ў Канадзе на поўдні Антарыё сервер, на які сцякаюцца дадзеныя з больш 300 аўтаматычных станцый, Motus з’яўляецца самай вялікай сістэмай, якая атрымлівае і апрацоўвае, а потым рассылае даследчыкам атрыманыя станцыямі сігналы. А гэта: дата, час атрымання сігнала, каардынаты, вышыня, нумар меткі ці перадатчыка і , адпаведна, від-і дадзеныя пра асобіну, якая сігнал даслала.

мапа

мапа размяшчэння прыёмных станцый сістэмы "Мотус"

Прыпісванне сігнала канкрэтнай асобіне магчыма дзякуючы таму, што кожны мікра-перадатчык або метка мае унікальны лічбавы “подпіс”.

Сёння існуюць некалькі асноўных сістэм, якія дазваляюць сачыць за перамяшчэннямі птушак і іншых жывёл. Самыя вядомыя і масавыя гэта: кальцаванне, радыё і спадарожнівавая тэлеметрыя, камбініраваная сістэма GSM-GPS перадатчыкаў (якія успрымаюць каардынаты і іншыя параметры ад спадарожнікаў, але сігналы перадаюць як СМС-паведамленні дзякуючы сеткам мабільных аператараў), а таксама геалакатары.

Радыё-тэлеметрыя, якую выкарыстоўвае Мотус – адзін з самых старых метадаў, які выкарыстоўваецца для сачэння за перамяшчэннямі жывёл. Сістэма Мотуса ўнікальна ў тым сэнсе, што раджыёсігнал не дасылаецца меткай ці перадатчыкам пастаянна, а толькі калі жывёла знаходзіцца ў радыюсе дзейнасці хаця б адной прыёмнай станцыі, якая, у сваю чаргу, перасылае атрыманы сігнал на Цэнтральны сервер. Дзякуючы гэтаму, меткі Мотуса значна меншыя, лягчэйшыя і не патрабуюць моцных батарэй. Усё гэта цягне за сабой і параўнальна невялікія кошты перадатчыка і магчымасць іх выкарыстання на параўнальна дробных жывёлах. На сёння памер і кошт адной меткі параўнальны з самымі невялікімі геалакатарамі, аднак у адрозненне ад апошніх, даследчыкі атрымліваюць вельмі дакладныя каардынаты месцазнаходжання пазначанай жывёлы і для гэтага няма неабходнасці злавіць яе, каб сцягнуць з прылады запісаныя ёй дадзеныя.

Першапачаткова дзякуючы Мотусу меркавалі вывучаць перамяшчэнні і мігроацыі ў асноўным птушак, памеры які’х не дазваляюць пакуль што выкарыстанне для гэтага спадарожнікавых перадатчыкаў. Аднак ужо цяпер радыё-меткі маюць такія прамеры і вагу, што паспяхова выкарыстоўваюцца на кажанах і вялікіх лятаючых насякомых- у асноўным, на матылях і стракозах. Аднак у гэтых выпадках батарэя меткі “жыве” толькі некалькі тыдняў.

Цяпер рэалізуюцца сотні праектаў, якія выкарыстоўваюць ад 3 да паўсотні метак па вывучэнню міграцый ці перамяшчэнняў розных відаў жывёл (птушак, кажаноў, насякомых) як лакальна, так і паміж кантынентамі.

Паводле www.motus.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

Арнітолаг атрымаў 2,5 мільёны эўра прэміі для працягу вывучэння міграцый

ЦІ МОГУЦЬ ГЕАЛАКАТАРЫ ПЕРАШКАДЖАЦЬ ПТУШКАМ ПАД ЧАС МІГРАЦЫІ?

АРКТЫЧНЫЯ ПЯСОЧНІКІ “ДЗЕЛЯ СЭКСУ” НЕ ХОЧУЦЬ СПАЦЬ І ГАТОВЫ ПРАЛЯЦЕЦЬ 13 ТЫСЯЧ ДАДАТКОВЫХ КІЛАМЕТРАЎ + VIDEO

Упершыню даказана, што геалакатары не павялічваюць смяротнасць дробных вераб’іных

Першае параўнанне дадзеных, атрыманых з дапамогай геалакатара і перадатчыка GPS ад той самай птушкі

СПАДАРОЖНІКАВЫЯ ПЕРАДАТЧЫКІ АСЛАБЛЯЮЦЬ КАЧАК-ШЫЛАХВОСТАК?

НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ДАПАМАГАЮЦЬ АТРЫМАЦЬ ВАЖНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ДЛЯ АХОВЫ ПТУШАК