У апошнія гады даследаванні міграцыі птушак рэдка абыходзяцца без выкарыстання тэхнічнічных прылад, якія дапамагаюць глыбей і інакш убачыць складаныя працэссы ў іх жыцці. Аднак дагэтуль няма адназначнага адказу на важнае пытанне – наколькі падобныя прылады бяспечныя для птушак? Нядаўняя публікацыя ў часопісе The Condor: Ornithological Applications паказвае магчымыя дадатковыя абмежаванні ў выкарыстанні геалакатараў.
Геалакатары - невялічкія гаджэты, якія з-за невялікага памеру могуць выкарыстоўвацца нават на дробных птушках і запісваюць толькі дату і працягласць светлавой часткі сутак. Дзякуючы гэтым дадзеным можна з параўнальна неблагой дакладнасцю (у залежнасці ад геалакатара і праграмы, якой апрацоўваюцца дадзеныя, атрыманыя каардынаты могуць адрознівацца ад сапраўдных ад 200 да 500 км) даведацца дзе, як і з якой хуткасцю перамяшчалася пазначаная геалакатарам птушка ды іншае.
У апошні час былі атрыманы дадзеныя, якія сведчылі пра параўнальную бяспечнасць геалакатараў..
Аднак Дуглас Рэйбак (Douglas Raybuck) з калегамі (з універсітэту Арканзаса (ЗША) маніторылі самцоў блакbтнага ляснога спявуна (Setophaga cerulea) з геалакатарамі і без іх. Даследчыкі адлоўлівалі у розных штатах: Пенсільваніі, Міссуры, Арканзасе, выкарыстоўваючы стандартныя арніталагічныя метады. Некаторыя самцы атрымлівалі геалакатар, іншыя – камбінацыю каляровых калец. Акрамя вызначэння поспеху гнездавання, на наступны год навукоўцы стараліся пераадлавіць або хаця б адзначыць самцоў з абодвух груп.
Яны знайшлі, што хаця геалакатары не мелі негатыўнага ўздзеяння на поспех гнездавання птушак у той сезон, калі яны прымацоўваліся, аднак на наступны год такія птушкі вярталіся на месцы гнездавання з меншай імавернасцю пасля міграцыі. Для параўнання, такіх самцоў было толькі 16% у адрозненне ад самцоў без геалакатараў з кантрольнай групы, якіх вярнулася 35%.
Хаця ў падобных даследаваннях з выкарыстаннем розных тэхнічных прылад удзельнічае толькі вельмі невялічкая колькасць птушак у параўнанні з колькасцю нават лакальных папуляцый і дзеля важнасці атрыманых дадзеных часамса стратай некалькіх птушак можна не лічыцца, то для глабальна знікаючых відаў напэўна патрэбныя больш асцярожныя метады даследаванняў.
Крыніца:
Raybuck D W, Larkin J L, Stoleson S H & Boves T J. 2017. Mixed effects of geolocators on reproduction and survival of Cerulean Warblers, a canopy-dwelling, long-distance migrant. The Condor: May 2017, Vol 119, No 2, pp 289-297. doi: http://dx.doi.org/10.1650/CONDOR-16-180.1
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.wikimedia.com
На гэтую тэму:
Упершыню даказана, што геалакатары не павялічваюць смяротнасць дробных вераб’іных
Першае параўнанне дадзеных, атрыманых з дапамогай геалакатара і перадатчыка GPS ад той самай птушкі
Арнітолаг атрымаў 2,5 мільёны эўра прэміі для працягу вывучэння міграцый
Адлоў птушак адмысловымі сеткамі для вывучэння даказана бяспечны
СПАДАРОЖНІКАВЫЯ ПЕРАДАТЧЫКІ АСЛАБЛЯЮЦЬ КАЧАК-ШЫЛАХВОСТАК?
НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ДАПАМАГАЮЦЬ АТРЫМАЦЬ ВАЖНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ДЛЯ АХОВЫ ПТУШАК
Адкрыта міграцыя кругланосага плывунчыка, ў якую цяжка паверыць
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ