Тэхналогіі не стаяць на месцы: GPS трэкеры сталі такой велічыні, што іх можна бяспечна выкарыстоўваць для вераб’іных птушак нават дробных памераў. У чэрвені 2014 году гэтымі мініятурнымі прыладамі былі забяспечаны 9 адлоўленых у Ёсеміцкім нацыянальным парку (ЗША) чорнагаловых таўстадзюбаў Black-headed Grosbeaks (Pheucticus melanocephalus).
Дагэтуль адзінымі высокатэхналагічнымі прыладамі для адсочвання шляхоў міграцый і месцаў зімоўкі для птушак падобных памераў былі геалакатары. Яны рэгулярна запісвалі дату і працягласць светлавой часткі сутак, дзякуючы чаму атрымлівалася ўсталяваць каардынаты месца, дзе птушка знаходзілася. Аднак дакладнасць GPS тракераў нашмат большая – кароткі агляд і параўнанне тэхналогій гл. ТУТ.
Толькі цяпер атрымалася адлапаць адну з забяспечаных тракерам птушак і спампаваць назапашаныя прыладай дадзеныя. Аказалася, што ўсяго за год таўстадзюб праляцеў 5300 км. Прычым пад час восеньскай міграцыі птушка прыпынялася на тры месяцы ў гарах Hermosillo (Мексіка), а ўжо потым праляцела каля 1300 км далей на поўдзень, дзе ў штаце Jalisco і правяла зімовыя месяцы.
Хаця такія дакладныя дадзеныя атрыманы на аснове падарожжа толькі адной птушкі, яны паказваюць дакладнае месца і працяглы час т.зв. прыпынку на ліньку. Многія паўночна-амерыканскія віды пад час міграцыі на зімоўку робяць прыпынак для лінькі асноўных пёраў. У гэты час птушкі становяцца вельмі ўразьлівымі для драпежнікаў і іншых некарысных фактараў асяроддзя, таму што лінька энергазатратны працэс і птушкі пад час замены пер’я не могуць спраўна лятаць. Зразумела, што такія месцы ў жыццёвым цыкле птушак не менш важныя, чым месцы гнездавання ці зімоўкі. Таму веды аб іх вельмі неабходныя для захавання відаў. Тым больш, што для некаторых відаў ужо даказана паўторнае гнездаванне ў падобных месцах замест лінькі.
Далейшыя даследаванні і больш дадзеных ад іншых птушак неабходна, каб лепш зразумець гэты працэс і апісаць месцы, дзе ён адбываецца.
Паводле The Institute for Bird Populations (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Верхні здымак з www.ejphoto.com
На гэтую тэму:
Нечаканае адкрыццё ў Мексіцы: некаторыя мігранты гняздуюць там другі раз пад час міграцыі!
ТРАНСАКЕАНІЧНЫЯ ПЕРАЛЁТЫ ПАЦВЕРДЖАНЫ ЯШЧЭ ДЛЯ АДНАГО ВІДУ ВЕРАБ’ІНЫХ
НЕКАТОРЫЯ ПАЛЯВЫЯ ПАДКАМЕНКІ ВАНДРУЮЦЬ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ, ЧЫМ МЕРКАВАЛАСЯ
АДКРЫТА САМАЯ ПРАЦЯГЛАЯ МІГРАЦЫЯ СЯРОД ВЕРАБ’ІНЫХ ПТУШАК
АРНІТОЛАГ АТРЫМАЎ 2,5 МІЛЬЁНЫ ЭЎРА ПРЭМІІ ДЛЯ ПРАЦЯГУ ВЫВУЧЭННЯ МІГРАЦЫЙ
ЧАМУ ПТУШКІ ВЯРТАЮЦЦА ШТОГОД УСЁ РАНЕЙ?
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
ТЛУСТЫЯ ПТУШКІ МІГРЫРУЮЦЬ ХУТЧЭЙ
СВІРГУЛІ З КІТАЮ ЗІМУЮЦЬ АЖНО Ў ПАЎДНЁВАЙ АФРЫЦЫ
Адкрыты самы доўгі міграцыйны шлях насякомых, які звязаны з міграцыяй птушак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ