Прафесар Тэўніс Піэрсма (рrof. Theunis Piersma) з універсітэту Гронінгена – адзін з найбольшых сусветных аўтарытэтаў у экалогіі мігрыруючых птушак, асабліва вядомы дзякуючы сваім даследаванням ісландзкага пясочніка (Calidris canutus), атрымаў найбольшую навуковую прэмію Нідэрландаў - Spinoza Prize, якая складаецца з €2.5 мільёнаў на працяг сваіх даследаванняў.
З 1995 году прэмія штогод прысуждаецца Нідэрландзкай Радай навуковых даследаванняў (Netherlands Organisation for Scientific Research) і названа ў гонар знакамітага філосафа Баруха дэ Спінозы (Baruch de Spinoza).
Гэтае прызнанне значнасці даследаванняў міграцыі птушак дапаможа значна лепш зразумець як кулікі і іншыя птушкі невялікіх памераў адаптуюцца да значна змененага дзейнасцю чалавека свету і іншых фактараў жывой і нежывой прыроды. А атрыманыя веды дапамогуць больш эфектыўна ахоўваць мігрыруючых птушак.
Папярэднія даследаванні праф. Піерсмы фундаваліся Vogelbescherming Nederland (VBN, партнёрам BirdLife у Нідэрландах) і WWF-Netherlands, дзякуючы чаму яго каманда вельмі эфектыўна працуе ў глабальнай сеці даследчыкаў пералётных птушак Global Flyway Network (GFN), якая, ў асноўным, аб’ядноўвае працоўныя групы па вывучэнню кулікоў.
Грошы, якія атрымаў прафесар, дадуць яго камандзе магчымасць засяродзіцца на вывучэнні ўзаемадзеяння дараслення пералётных птушак на поспех іх адаптацый пад час міграцый. Таму што цяпер зусім не зразумела, ці больш дасведчаныя асобіны лепш адаптуюцца да зменаў у асяроддзі, ці гэта лягчэй адбываецца ў маладых птушак?
“Я думаю, што нават у экалагічных даследаваннях роля асяроддзя /часта/ недаацэньваецца.” – сказаў праф. Піэрсма. “На мігрыруючых птушак дзейнічае значна больш фактараў, чым толькі іх геном. Мне вельмі падабаюцца нячотка акрэсленыя межы экалогіі, асабліва калі дзякуючы гэтаму атрымліваецца ўбачыць больш агульныя заканамернасці”.
Для аховы пералётных птушак, якія не ведаюць нацыянальных межаў і павінны прыстасоўвацца да хуткіх зменаў у навакольным асяроддзі, магчымасць зразумець нейкія асноўныя заканамернасці гэтых працэсаў іх адаптацыі можа стаць крытычна важнай для іх захавання ўжо ў бліжэйшай будучыні.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак прафесара з вялікім грыцуком з www.birdlife.org
На гэтую тэму:
АДКРЫТА МІГРАЦЫЯ КРУГЛАНОСАГА ПЛЫВУНЧЫКА, Ў ЯКУЮ ЦЯЖКА ПАВЕРЫЦЬ
Новыя рэкорды куліка-каменешаркі
Адкрыты самы доўгі міграцыйны шлях насякомых, які звязаны з міграцыяй птушак
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
Доўгая дарога дадому
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
pva - 13.07.2014 - 11:30
Но, это же загнивающая
Но, это же загнивающая Европа, а мы - "процветающие", "стабилные", нам евро не надо, у нас: и работай, и не работай, будет только "шкварка и чарка"...