"Вялікія ўлікі птушак" з амерыканскіх перараслі ў глабальныя

Упершыню Great Backyard Bird Count адбываліся па ўсяму Свету: ад Антарктыды да Аўганістану. Бёдуотчары са 101 краіны лічылі птушак з 15 да 18 лютага 2013 г. і ў выніку яны сталі самымі буйнамаштабнымі адначасовымі ўлікамі птушак.

На працягу 4 зімовых дзён было адзначана больш 34,5 мільёнаў птушак 3610 відаў, запоўнена 134935 спісаў. Дадзеныя прымаліся ў электронным выглядзе да 1 сакавіка.

Засноўваючыся на поспеху ўлкаў у ЗША і Канадзе ў папярэднія 15 год, першыя глабальныя GBBC праводзіліся Лабараторыяй арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (Cornell Lab of Ornithology) і Нацыянальным Ад’юбонаўскім таварыствам (National Audubon Society) з ЗША, а таксама канадзкім таварыствам Bird Studies Canada са спонсарскай падтрымкай ад Wild Birds Unlimited.

Для занясення дадзеных з усяго Свету выкарыстоўвалася глабальная электронная база дадзеных www.eBird.org .

Джон Фіцпэтрык (John Fitzpatrick), дырэктар лабараторыі арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту сказаў: "Гэта нечуванае дасягненне для грамадзкай навукі ў многіх аспектах: колькасці адзначаных відаў, разнастайнасці прадстаўленых краін, агульнай колькасці ўдзельнікаў і колькасці птушак. Мы спадзяемся, што гэта толькі пачатак нечага большага, калі ўвесь Свет зможа зрабіць дэтальны зрэз таго, як птушкі нашай планеты распачынаюць новы год свайго жыцця”. 

Гэры Лэндхэм (Gary Langham), кіраўнік навуковага аддзелу National Audubon Society: "Людзі, неабыякавыя да птушак, могуць змяніць гэты Свет. Вось чаму сёлетні глабальны ўдзел ва ўліках такі фантастычны. Сучасныя тэхналогіі зрабілі магчымым для людзей з усёй планеты аб’яднацца вакол сваёй любві да птушак і прыцягнуць увагу да неабходнасці іх аховы”.

Некаторыя цікавыя вынікі:

Топ 5 найчасцей адзначаных відаў (зарэгістраваных у найбольшай колькасці спісаў): чырвоны кардынал Northern Cardinal (Cardinalis cardinalis); цёмнавокі юнка Dark-eyed Junco (Junco hyemalis); жалобная туркаўка Mourning Dove (Zenaidura macroura); пушысты дзяцел Downy Woodpecker (Dendrocopos pubescens); мексіканскі чаромашнік House Finch (Carpodacus mexicanus).

Топ 5 самых шматлікіх відаў (адзначана найбольш асобін): снежная гусь Snow Goose (Anser caerulescens); канадзкая казарка (Branta canadensis); чырвонакрылы трупіал Red-winged Blackbird (Agelaius phoeniceus); звычайны шпак (Sturnus vulgaris); амерыканская лыска (Fulica americana).

  Інвазія ўюрковых: вялікая колькасць паўночных уюрковых відаў адзначана ў 36 штатах ЗША, сярод іх найбольш звычайных чачотак (Acanthis flammea). Навукоўцы лічаць, што такія перыядычныя інвазіі звязаны з флуктуацыямі ў колькасці насення ў хвойных дрэваў на тэрыторыі Канады.  Ураган Sandy: надвор’е, якое ўтварыла ураган Сэндзі, таксама занесла некалькі еўрапесйкіх птушак у Паўночную Амерыку. Доказам гэтага ёсць, напрыклад, шматлікія рэгістрацыі кнігаўкі (Vanellus vanellus) y штатах Джорджыя, Нью Джэрсі і Масачусетцс.    Упершыню пад час GBBC была адзначана сінехвостка (Luscinia cyanurus), якая зімавала ў Queens Park Ванкувера (Канада). Бёдуотчары з усёй Амерыкі зляталіся ў сталіцу Паўночнай Калумбіі каб паглядзець на гэты азіяцкі від салаўя. Яшчэ адна сіняхвостка сёлета была адзначана пад час Вялікіх улікаў у Японіі.

Каб даведацца больш пра вялікія ўлікі, якія ў 2014 годзе адбудуцца 14-17 лютага, наведайце www.birdcount.org 

Паводле www.wildlifeextra.com і www.birdcount.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 Здымак чырвонага кардынала з www.roysephotos.com 

 

 На гэтую тэму:

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

"Большой год" прибавит бёдуочеров +video