Бёдуотчары Польшчы запрашаюць на свой Birdrace-2010

15-16 мая 2010 г. на працягу 24 гадзінаў у Польшчы адбудзецца ўжо другая штогадовая гонка за птушкамі – Birdrace-2010 (II Rajd Ptasiarzy).
Да 5 мая трэба стварыць сваю каманду з 3-5 чалавек, выбраць капітана і ваяводзтва, на тэрыторыі якога будзе выступаць каманда. Пасля гэтага трэба прыслаць заяву на адрас арганізатара tutaj.
Пад час спаборніцтваў трэба, каб як мінімум 95% відаў былі адзначаныя ўсімі чальцамі каманды. Нельга выкарыстоўваць электронныя прылады ды галасы птушак, каб звабіць іх да сябе, таксама не вольна непакоіць птушак на гнёздах і выкарыстоўваць у начны час моцныя ліхтары.
Траса каманды павінна знаходзіцца ў межах аднаго з ваяводзтваў, для перамяшчэння можна выкарыстоўваць любыя віды транспарту, але так, каб чальцы каманды ўвесь час знаходзіліся ў межах галасавога кантакту. Не можна прымаць дапамогу ў пошуку і вызначэнні птушак ад іншых асоб з па-за каманды.
Іншыя пункты правіл і магчымыя ўзнагароды можна паглядзець на сайце арганізатара гонкі тут: www.kestrel.pl
 

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага – наша зьмена пад час трэніроўкі
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by