Апублікаванае яшчэ адно навуковае даследаванне эфектаў дадатковага харчавання на дзікіх птушак. Аказалася, што ў самцоў вялікіх сініц (Parus major) змяняецца час пачатку спеваў, што можа ўздзейнічаць на іх поспех гнездавання.
Навукоўцы з універсітэту Basle вырашылі паглядзець на магчымыя ўздзеянні дадатковага харчавання на гнездавы сезон вялікіх сініц. Папярэдняе даследаванне на блізкім відзе – сініх сініцах (Parus caeruleus) – паказала, што тыя птушкі, якія мелі магчымасць карыстацца з дадатковага харчавання ўзімку, раней пачыналі адкладваць яйкі і мелі больш патомкаў у параўнанні з тымі, якія не мелі такой магчымасці. У гэтым даследаванні параўновалі час, калі самцы вялікіх сініц спявалі ў папуляцыях з дадатковым зімовым харчаваннем на птушыных сталоўках і без яго.
Вынікі, апублікаваныя ў часопісе Animal Behaviour, паказалі, што самцы з папуляцый з дадатковай ежай пачыналі спяваць зранку у сярэднім на 20 хвілін пазней, чым самцы з папуляцый без дадатковай ежы. Цікава, што гэты эфект быў заўважны нават праз два тыдні пасля заканчэння выкладвання дадатковага харчавання, таму механізм яго ўздзеяння застаецца незразумелым.
Пасля таго, як светлая частка сутак пачынае памалу павялічвацца ў канцы снежня, першыя самцы вялікіх сініц пачынаюць спяваць і шукаць адпаведныя гнездавыя тэрыторыі яшчэ да пачатку сезону размнажэння. Ў вялікіх сініц ранішняя песня можа мець вялікі сэнс ва ўтрыманні самкі ад здрадаў з іншымі самцамі з суседніх гнездавых тэрыторый. Яны з вялікай імавернасцю будуць адпужаны песняй самца-гаспадара. Такім чынам негатыўным эфектам больш позняга пачатку ранішняй вакалізацыі для самцоў можа быць больш капуляцый па за парай іх самак.
Галоўная выснова, якую робяць аўтары даследавання – хаця дапамагаць птушкам дадатковым харчаваннем трэба, аднак рабіць гэта варта толькі на працягу зімы. Адзін з аўтараў артыкулу, д-р Валянцін Армгэйн (Dr Valentin Amrhein), падкрэсліў: "Мы змяняем на паводзіны птушак, прапаноўваючы ім дадатковае харчаванне. Таму, засноўваючыся на атрыманых намі выніках, я рэкамендую не выкладваць птушкам дадатковую ежу пасля канца сакавіка”.
Katja Saggese, Fränzi Korner-Nievergelt, Tore Slagsvold, Valentin Amrhein. Wild bird feeding delays start of dawn singing in the great tit. Animal Behaviour. Available online
Здымак вялікай сініцы Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Дадатковае харчаванне для птушак можа змяншаць іх поспех гнездавання
Шатландзкая бёдуотчарка рыхтуе птушкам пачастунак з жамяры
”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ