Вынікі конкурсу Birdwatch.by на самае папулярнае вясновае Назіранне

07.06.2011 - 17:59 | Kiolk

На працягу 92 вясновых дзён на нашым сайце адбываўся конкурс. Самым папулярным стала ўнікальнае назіранне Валерыя Лукашэвіча Европейская рысь (Lynx lynx). Двойная охота. Яго прачыталі і паглядзелі 369 разоў! Віншуем пераможцу – ён атрымае па пошце прыз – лепшы вызначальнік птушак Еўропы “Collins Bird Guide” 2nd edition.

На другім і трэцім месцах па папулярнасці назіранні Дзьмітрыя Вінчэўскага:
Дзяцел-меламан – 220 праглядаў і
6-е яйка ў гняздзе пустальгі на касцёле ў Гродна -18-04-2011 (+VIDEO)/ 6th egg in nest of Kestrel in Hrodna – 214 праглядаў.
Цікава, што ўсе назіранні з ТОП-3 былі размешчаны у другой палове красавіка.
Усяго за тры вясновыя месяцы ў раздзеле Нашы назіранні было размешчана 68 цікавых расповедаў, просьбаў аб дапамозе, кароткіх і доўгіх палявых назіранняў з фотаздымкамі і відэафільмікамі. 17 аўтараў падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі ад сустрэч з птушкамі, звярамі і нават раслінамі з розных рэгіёнаў Беларусі і з Узбекістана.

Адзін з некалькіх здымкаў рысі з назірання-пераможцы Валерыя Лукашэвіча

Дзякуй усім, хто размясціў свае назіранні, чытаў і каментаваў іх! Асаблівая падзяка карыстальнікам пад нікамі Oh-Voegel і pva за іх шматлікія, разнастайныя і выдатна ілюстраваныя палявыя рэпартажы.

Другі вызначальнік (паводле меркаванняў нашых замежных карыстальнікаў) было вырашана не прысуджаць.
Дзякуючы падтрымцы Шведзкага арніталагічнага таварыства SOF мы маем магчымасць не толькі ўзнагародзіць Пераможцу вясновага конкурсу, але і абвяшчаем Летні конкурс на самае папулярнае назіранне, змешчанае ў адпаведным раздзеле на нашым сайце ў летнія месяцы. Прызам таксама стане другое, папраўленае выданне вызначальніка птушак Еўропы “Collins Bird Guide”.

Поспехаў!

На гэтую тэму:
Першыя рэцэнзіі на другое выданне „Collins Bird Guide”

Дзяніс Кіцель і Арцём Халандач перамаглі у нашых конкурсах. Віншуем!
 

Берасцейскія бёдуотчары сталі першымі ў Беларусі ўладальнікамі новага вызначальніка

Comments

 Всем кому было интересно посмотреть и почитать, большое спасибо! Так же благодарен сайту и спонсорам за интересный конкурс!

С огромным нетерпением ожидаю приз! )))