Без пацверджаных рэгістрацый як мінімум апошнія 28 год, амерыканскія актывісты аховы прыроды ўсё яшчэ спадзяюцца знайсці эскімоскага кулёна (Numenius borealis).
Амерыканская служба прыроды і рыбалоўства (United States Fish and Wildlife Service, USF&WS), якая адказвае за ахову прыроды ў ЗША, анансавала перагляд статусу для гэта віду кулікоў, каб канчаткова вызначыцца – застаўляць яго ў катэгорыі пагражаемых ці абвесціць зніклым відам.
Эскімоскі кулён – адзін з самых невялікіх відаў роду, прыкладна 30 см у даўжыню, параўнальна даўгакрылы кулён колеру карыцы. Некалі сотні тысяч птушак праляталі праз Вялікія раўніны Паўночнай Амерыкі, аднак параўнальна хутка зніклі праз паляванне і знішчэнне гнездавых біятопаў. Да гэтага дадалося масавае знікненне асноўнай вясновай крыніцы ежы - скальнага коніка Rocky Mountain Grasshopper.
Як было і з іншымі харызматычнымі відамі птушак, якія апынуліся на мяжы знікнення, няма аднадушша наконт даты апошняй рэгістрацыі віду. USF&WS сцвярджае, што апошняе назіранне адбылося ў 1987г. у Нябрасцы, тады як Канадзкае агенцтва навакольнага асяроддзя піша пра апошнюю рэгістрацыю на Барбадосе ў 1963г.. Цікава, што поўная забарона палявання на від, якая існуе з 1916 году, фактычна была мёртванароджанай, бо не прыпыніла знікненне віду. Яшчэ некалькі непацверджаных рэгістрацый кулёнаў адбылося ў 1990-я гг.
На працягу наступных 5 год USF&WS будзе збіраць дадзеныя пра новыя рэгістрацыі віду ад любых зацікаўленых людзей, у тым ліку ад плямён індзейцаў. Навукоўцы, якія працуюць у полі, будуць запрошаны таксама шукаць від у падыходзячых бітопах, аднак спецыяльных пошукаў праводзіцца не будзе.
Калі эскімоскі кулён акажацца сапраўды зніклым, гэта будзе 3 від амерыканскай орнітафауны, якія знік за апошнія 100 год – разам з амерыканскім беладзюбым дзятлам (Campephilus principalis) і амерыканскай лескай Бэчмана Vermivora bachmanii (апошнія два віды таксама пакуль лічацца жывымі).
Здымак скурак эскімоскіх кулёнаў з Музею натуральнай гісторыі ў Трынгу.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Дзяцел за 50 тысяч даляраў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ