Польскі зімародак апынуўся ў ... Вялікабрытаніі!

Акальцаваны ў Польшчы звычайны зімародак (Alcedo atthis) быў адлоўлены на ўзбярэжжы Англіі. Тым самым птушка паставіла новы рэкорд пералёту для свайго віду, вядомы для птушак, адзначаных на Брытанскіх астравах.

Арнітолагі з Landguard Bird Observatory, якая знаходзіцца ў рэзерваце Orford Ness у графстве Suffolk (Усходняя Англія) штовосень адлоўліваюць зімародкаў для кальцавання. Да гэтага выпадку лічылася, што ў сеткі трапляюць птушкі з непасрэднага наваколля. Тым часам зімародак з польскім кальцом перш, чым трапіў у рукі брытанскіх кальцавальнікаў мусіў праляцець да ўсходняга ўзбярэжжа Англіі не менш за 1000 км.. Папярэдні рэкорд належаў брытанскаму зімародку, які быў акальцаваны ў Pembrokeshire, а адлоўлены на адлегласці 970 км па прамой ў гішпанскай мясцовасці Irun. Польшча стала найбольш усходняй краінай, з якой атрымалася адзначыць зімародка на Брытанскіх астравах.
У Вялікабрытаніі зімародкі ёсць аселым відам, але амаль штогод адзначаецца невялікая колькасць птушак, залятаючых сюды з кантынентальнай Еўропы. Папярэднікам польскай птушкі быў зімародак з Германіі, якога злапалі ўвосень 2008 году.


Дзякуючы кальцаванню атрымалася даведацца, што найстарэйшы зімародак пражыў на Брытанскіх астравах усяго 4 гады 6 месяцаў і 13 дзён.


Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак зімародка Дзьмітрыя Якубовіча
 

На гэтую тэму:

Новы рэкорд - мільён закальцаваных птушак за год

Выратаваць туамоцкіх зімародкаў

Новыя рэкорды куліка-каменешаркі

Доўгая дарога дадому

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

Незвычайныя птушыныя падарожжы

Знойдзены “ген міграцыі” птушак?