Адрозненні ў розных генах у мігрыруючых чорнагаловых лесак (Sylvia atricapilla) былі выкарыстаныя для вызначэння асаблівага гена, які дапамагае кантраляваць “міграцыйны імпульс” у птушак.
Штовясну і восень больш за 50 мільярдаў птушак здзяйсняюць міграцыі на тую ці іншую адлегласць. Многія даследчыкі фенoмену міграцый у якасці аб’екту вывучэння асаблівасцей гэтых паводзінаў выкарыстоўвалі чорнагаловых лесак. Аднак амаль нічога не было вядома пра генетычныя карані такіх паводзінаў.
Міграцыя кантралюецца зменамі ў фізіялагічным стане і гатоўнасці здзейсніць пералёты на вялікую адлегласць. Для гэтага павялічваецца колькасць і памер мышачных клетак, тлушчовы абмен і назапашванне тлушчу, паскараецца абмен рэчываў, павялічваецца апетыт і змяняюцца біярытмы з дзённай актыўнасці на начную. Многія з гэтых працэсаў маюць генетычную абумоўленасць, аднак як і чаму гэта адбываецца застаецца невядомым.
Каманда навукоўцаў з Інстытуту арніталогіі Макса Планка (Германія) і Мадрыдскага ўніверсітэту (Гішпанія) спрабавалі знайсці сувязь паміж рознымі міграцыйнымі стратэгіямі лесак і асобнымі генамі. Папярэднія эксперыменты па скрыжоўванню лесак з рознай міграцыйнай стратэгіяй паказалі моцную абумоўленасць такіх паводзінаў генетычнымі кампанентамі птушак. Таму даследчыкі вырашылі прааналізаваць генетычныя асаблівасці розных папуляцый лесак.
Міграцыйныя паводзіны і генетычныя адрозненні паміж 17 рознымі паліморфнымі локусамі (натуральнымі адрозненнямі ў асобных месцах малекулы ДНК) ў птушак з 14 геаграфічна розных месцаў параўналі паміж сабой каб знайсці статыстычна пацверджаныя адрозненні. Такім чынам быў знойдзены адзін з генаў, вядомы як ADCYAP1. Ён быў звязаны з вялікай міграцыйнай актыўнасцю ў чорнагаловых лесак, калі параўноўвалі нястомлівасць птушак пад час міграцыі і яе ступень сярод папуляцый з мігрантаў на двлёкія адлегласці.
Гэты ген дапамагае выпрацоўваць пратэіны ў гіпофізе, якія кантралююць шырокі спектр фізіялагічных і адаптацый паводзін да міграцыйных перамяшчэнняў. Уключна з галоўнымі сігнальнымі шляхамі нервовай сістэмы (nervous signalling pathways) пад час малекулярнага кантролю паводзінаў птушак пад час штодзённай звычайнай актыўнасці.
Навукоўцы прыйшлі да высновы, што існуе моцная пазітыўная карэляцыя паміж колькасцю мігрантаў у папуляцыі і сярэдняй колькасцю “міграцыйнай нястомлівасці” на якую паказвае наяўнасць гэтага гена. Апошнія змены ў зімовых паводзінах чорнагаловых лесак у Заходняй Еўропе могуць быць злучаны з глабальным пацяпленнем і зменамі ў гэтым гене.
Крыніца:
Mueller, J C, Pulido, F and Kempenaers, B. 2011. Identification of a gene associated with avian migratory behaviour. Proceedings of the Royal Society B doi:10.1098/rspb.2010.2567
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Дзьмітрыя Якубовіча
На гэтую тэму:
Новыя рэкорды куліка-каменешаркі
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ