Дзякуючы ўсё большаму развіццю тэхналогій, у даследчыкаў птушыных міграцый з’яўляюцца ўсё новыя і лепшыя магчымасці. З-за практычна штогадовага змяншэння памераў і вагі спадарожнікавых перадатчыкаў, іх атрымоўваецца змяшчаць на ўсё меншыя віды птушак.
У жніўні 2008 году вядомыя сваімі шматлікімі папярэднімі працамі па вывучэнню міграцый драпежных птушак нямецкія навукоўцы Bernd-Ulrich Meyburg, Paul W. Howey, Christiane Meyburg і Klaus Dietrich Fiuczynski змясцілі 5-ціграмовы перадатчык на сокала-кабца (Falco subbuteo) у Германіі.
На працягу двух цалкам адсочаных штогадовых міграцый атрымалася даведацца, што ўсе 4 міграцыйныя шляхі (два восеньскіх і два вясновых) праходзілі на захад ад прамога кірунку паміж месцам гнездавання і зімоўкі. Маршрут міграцыі вясной 2010 году прайшоў нават да 2150 км на захад ад шляху восеньскай вандроўкі ў 2009 годзе, такім чынам атрымалася “міграцыйная пятля”. Аднак яна была не так яскрава выражаная пад час міграцыі ў 2008-09 гг.
Па прамой адлегласць ад месца гнездавання да месца зімоўкі ў Зімбабве ў 2008-09 гг. атрымалася 10 065 км. Заходнеафрыканскія экватарыяльныя дажджавыя лясы ўяўляюць сур’ёзны экалагічны бар’ер для мігрыруючых сокалаў. Тут была адзначана вельмі вялікая хуткасць суткавых пералётаў – да 580 км і нават часткова начныя міграцыі!
Пад час абодвух зімовак кабец правёў большасць часу ў лясах Angolan Miombo, аднак і там пралятаў вялікія адлегласці: з 16 кастрычніка 2008 году да 7 красавіка 2009 сокал адолеў як мінімум 9025 км паміж месцамі начлегу з вызначанымі каардынатамі.
Здымак сокала-кабца з www.davidpenchyna.com
Паводле www.britishbirds.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах
Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў
Сумна закончылася сачэнне за вандроўнымі сокаламі ў Польшчы
Новыя рэкорды куліка-каменешаркі
На зімоўку вярнуліся 2 качкі з 23
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
Сочым за арламі-вужаедамі дзякуючы спадарожнікам
Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ