Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў

    Малады стэпавы арол, знойдзены параненым у Абу Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), быў вылечаны і атрымаў спадарожнікавы перадатчык, які дазволіў прасачыць яго наступныя зімовыя і вясновыя перамяшчэнні.
Паранены малады арол быў змешчаны ў Сакаліны шпіталь Абу Дабі (Abu Dhabi Falcon Hospital) і пасля выздараўлення і рэабілітацыі быў выпушчаны ў прыроду ў студзені 2009г. ў Аль Эйн (Al Ain) у раёне Захер (Zakher) і праз увесь час з дапамогай спадарожнікавага перадатчыка адсочваўся Агенцыяй Навакольнага асяроддзя (Environment Agency – Abu Dhabi (EAD)).

   Пасля выпуску арла, ён паспяхова працягнуў сваю міграцыю, праляцеў над Аманам і Саудаўскай Арабіяй амаль 4000 км і зазімаваў у Паўднёвым Йемене. Да канца лютага птушка знаходзілася ў Йемене і распачала вясновую міграцыю. Пад час гэтага падарожжа арол праляцеў больш 7000 км і застаўся ў Казахстане, дзе і правёў лета.
Ягомосць Маджыд Аль Манзуры (H.E Majid Al Mansouri), Генеральны сакратар EAD, сказаў: “Мы заўсёды гатовы інвеставаць у самыя апошнія тэхналогіі каб лепш зразумець навакольнае асяроддзе. І працягнем выкарыстоўваць спадарожнікавае сачэнне, каб лепш зразумець перамяшчэнні і міграцыі ключавых відаў птушак.”
Цалкам артыкул тут: Migration Routes of Steppe Eagles (PDF)

 

Здымак маладога арла з перадатчыкам і мапа яго перамяшчэнняў: EAD.

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі 

 

На гэтую тэму

Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў

Дзве маладыя скапы з Шатландыі даляцелі да Афрыкі

Comments