Скопы, якія вылупіліся на гняздзе ў рэзерваце Шатландзкага прадстаўніцтва Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB Scotland) Loch Garten каля Aviemore і атрымалі імёны Rothes і Mallachie, былі забяспечаны спадарожнікавымі перадатчыкамі. Гэта дзве маладыя самкі з трох птушанят, якія вывеліся сёлета ў пары скоп з імёнамі EJ і Odin.
Сёння абедзве маладыя птушкі даляцелі да Афрыкі. Rothes лятае вакол астравоў Bijagos у Гвінэі-Бісаў, а яе сястра Mallachie дабралася да Алжыру і цяпер знаходзіцца ў мяжы гэтай краіны з Заходняй Сахарай і Маўрытаніяй.
У мінулым годзе 2 маладыя скапы, якія выляцелі з гэтага ж гнязда і таксама былі забяспечаны спадарожнікавымі перадатчыкамі, загінулі пад час міграцыі.
Тэкставы дзённік з падарожжа скопаў можна штодзень праглядаць тут:
http://www.rspb.org.uk/community/blogs/lochgartenospreys/archive/2009/10/14/nearly-into-western-sahara-or-mauritania.aspx
Здымак скапы з http://mayo.personcounty.net
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Больш пра гэтых скоп можна паглядзець на нашым сайце тут:
Птушаняты скапы будуць зноў мігрыраваць пад назіраннем спадарожнікаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ