Яшчэ адзін від драпежных птушак далучыўся да ўжо шырокай кампаніі са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах. Два маладых арла-вужаеда (Circaetus gallicus) атрымалі атрымалі GPS-перадатчыкі, дзякуючы якім можна адсочваць іх міграцыю ў дэталях.
Nic і Biagio - такія імёны атрымалі маладыя вужаеды - маюць на спінах дэвайсы вагой каля 45 г, што складае каля 3% ад іх вагі цела. Даследчыкі з універсітэту Alicante павесілі перадатчыкі ў ліпені 2010 году. Абедзьве птушкі ляцяць уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора, адзін з вужаедаў дасягнуў ужо паўднёва-усходняй Гішпаніі, другі ж пакуль у паўднёва-заходняй Францыі. Вужаеды паходзяць з рэгіянальнага парку Gallipoli Cognato у паўднёвай Італіі.
Хутчэй за ўсё птушкі пераляцяць у Афрыку праз Гібралтар. Аднак упэўніцца ў гэтым можна самастойна, дзякуючы мапам на гэтым сайце: Parc Gallipoli Cognato website.
Здымак з www.parcogallipolicognato.it
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах
Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў
Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ