Пачаўся прыём заявак на мемарыяльную праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010)

Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак на Мемарыяльную праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).

 

Нягледзячы на тое, што Праграма толькі пачынае сваю працу, у першы год на конкурс было даслана 5 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны. Тэматыка прапанаваных даследванняў была даволі разнастайнай і датычыла фауністыкі, птушак рыбгасаў і распаўсюджання асобных відаў. Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, мінулагодні бюджэт Праграмы склаў каля 800 USD. Гэта дазволіла падтрымаць адразу тры заяўкі. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваны. Чакаем наступых ідэй!

У мінулым годзе праграмму падтрымалі ахвяраваннямі наступныя асобы: Бакур Юрый, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Руслан Шайкін. Шчыра дзякуем ім ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграмы.

Для удзелу ў конкурсе трэба запоўніць заяўку (форма далучана) і накіраваць яе ў адрас камітэта праграмы (apb_brest@mail.ru).

Апошні тэрмін падачы заявак – 15.03.2013 г..

Вынікі конкурснага адбору будуць агучаны на старонках сайту www.birdwatch.by

Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследаванняў, стымуляванне да публікавання іх вынікаў.

Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі - праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы, ці проста аматары прыроды, могуць стаць яе спонсарамі.

Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях.

Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце

egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +37597253216, +375297929924.

 

 

 

 Андрэй Абрамчук,

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

 

Палажэнне:

Мемарыяльная праграма падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) (далей Праграма).

 1. Мэта праграмы: фінансавая падтрымка маладых даследчыкаў у рэалізацыі палявых даследаванняў у галіне арніталогіі на тэрыторыі Беларусі.

2. Праграма падтрымлівае толькі палявыя арніталагічныя даследаванні. Перавагу маюць доўгатэрміновыя даследаванні (маніторынг), а таксама арніталагічныя даследаванні на зусім не даследаваных або маладаследаваных тэрыторыях/рэгіёнах.

3. Прыярытэтныя накірункі падтрымкі:

 

- даследванні раней нявывучаных тэрыторый;

- фауністычныя даследаванні малавывучаных ТВП, ААПТ або іх частак ці такіх тэрыторый, якія могуць атрымаць адзін з гэтых статусаў у выніку атрымання дадатковых дадзеных.

- авіфауністычныя даследванні на рыбгасах;

- вывучэнне розных аспектаў міграцыі водна-балотных птушак.

4. Падтрымліваюцца даследаванні, якія будуць праводзіцца ў межах Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

5. Праграма накіравана на падтрымку маладых навукоўцаў і калектываў даследчыкаў (вучні старэйшых класаў, студэнты, магістранты, аспіранты) ва ўзросце да 26 год.

6. Заяўкі могуць прыймацца некалькі разоў на год.

7. Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца апублікаванне атрыманых вынікаў або значнай іх часткі не пазней як праз год пасля заканчэння рэалізацыі праекту даследаванняў, падтрыманых Праграмай, з абавязковым упамінаннем Праграмы. Камітэт Праграмы гатовы аказаць неабходную кансультацыйную і практычную дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў да друку ў выглядзе тэзісаў на навуковую канферэнцыю або навуковага артыкулу.

8. Заяўкі разглядаюцца на конкурснай аснове Камітэтам Праграмы, у які ўваходзяць прадстаўнікі Заходне-Палесскага рэгіянальнага, Брэсцкага і Гродзенскага абласных аддзяленняў АПБ, а таксама прадстаўнікі ад асоб або арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у падтрымку Праграмы і выказалі жаданне ўвайсці ў склад Камітэту. Камітэт простым галасаваннем абірае старшыню. Старшыня пры роўнай колькасці галасоў мае вырашальны голас. Да разгляду заявак, па рашэнню Камітэта Праграмы, могуць выкарыстоўвацца знешнія (не сябры АПБ, не донары) эксперты.

9. Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ выконвае агульныя арганізацыйныя функцыі (збірае заяўкі, накіроўвае іх членам камітэту, сочыць за датрыманнем тэрмінаў і ўмоў атрымання дапамогі пры рэалізацыі праектаў аплікантамі і г.д.). Дзеля гэтага Саветам аддзялення абіраецца Сакратарыят праграмы ў складзе 1-3 асоб.

10. Вынікі адбору конкурсных заявак абвяшчаюцца на сайтах АПБ:

11. Праекты, разлічаныя на час, не большы 6 месяцаў, могуць разлічваць на аднакратную падтрымку з Праграмы на суму не большую за 500 даляраў ЗША ў эквівавленце ў беларускіх рублях. Праекты, разлічаныя на час большы за паўгады, могуць разлічваць на суму не большую за 800 даляраў ЗША ў эквіваленце ў беларускіх рублях. Прэтэндаваць на суму больш за 500 даляроў ЗША могуць толькі асобы, якія паспяхова ўдзельнічалі ў праграме раней.

12. Праграма не падтрымлівае набыццё матэрыялаў і абсталявання, акрамя оптыкі і вызначальнікаў, але агульным коштам не больш за 30% ад сумы, якая запрошваецца.

13. Бюджэт Праграмы фарміруецца на падставе дабрачынных складак фізічных і юрыдычных асобаў.

14. Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе Праграмы, неабходна падрыхтаваць і накіраваць ў Брэсцкае абластное аддзяленне ГА АПБ (Сакратарыят Праграмы) заяўку па адпаведнай форме. Адрас для карэспандэнцыі, тэрміны падачы заявак і форма заяўкі размешчаюцца на сайтах: www.birdwatch.by , www.ptushki.org і інш, разам з абвесткай аб пачатку адбору заявак.

 

 

 

 

 

 

Дадатак Памер
Memaryjalnaja Pragramma im. S. Abramczuka_2013.doc40 КБ 40 КБ
Abvestka_2013.doc41 КБ 41 КБ
Zayauka_2013.doc38 КБ 38 КБ