Віншуем новую сям'ю!

Віншуем Ілону і Эдварда Дмухоўскіх, якія у пятніцу, 15 лютага, стварылі новую сям'ю!

Гэтая прыгожая пара маладых і актыўных беларусаў далучылася да назіранняў за птушкамі толькі паўгады таму, але іх захапленне бёдуотчынгам і радасць ад сустрэч з птушкамі вартая зайздрасці і больш дасведчаных назіральнікаў.

Жадаем новай сям'і пабольш супольных справаў і пазітыўнага агульнага досведу ад іх. Ну і каб назіранні за птушкамі ды дапамога ім заставаліся на пачэсным месцы і пасля павелічэння сям'і.

Сябры і калегі

Comments