Камуфляж неабходны для выжывання наземнагняздуючых птушак

Даследаванне, зробленае навукоўцамі з універсітэтаў Экзэтэра (Exeter) і Кэмбрыджа (Вялікабрытанія) пацвердзіла тое, што тэарэтычна было вядома задоўга да яго пачатку, а менавіта карыснасць камуфляжнай афарбоўкі наземнагняздуючых птушак і іх яек для іх выжывання. 

Атрымалася, што найменшую імавернасць быць з’едзенымі ёсць у птушак і яек, якія або кантрастуюць з атачэннем, або вельмі падобныя да яго.

Д-р Джоліон Трасціанка (Dr Jolyon Troscianko), галоўны аўтар работы з Цэнтра экалогіі і аховы прыроды ўніверсітэту Экзэтэра, сказала: "Мы ведаем, што камуфляж у жывёл утварыўся мільёны гадоў таму каб патэнцыйнай здабычы пазбегнуць быць заўважанай і з’едзенай і гэта класічны прыклад дзеяння натуральнага адбору. Аднак праверыць паспяховасць дзеяння камуфляжнай афарбоўкі ў прыродных умовах вельмі складана.

Для таго, каб праверыць гэта, мы выкарыстоўвалі камеры, якія не толькі дазволілі вызначыць якія гнёзды былі знойдзеныя драпежнікамі, але і якімі драпежнікамі. Гэта важна, каб звярнуць увагу на магчымыя адрозненні ў візуальных сістэмах розных драпежнікаў.”

Мэрцін Стывенс (Martin Stevens), яшчэ адзін сааўтар даследавання, сказаў: "Негледзячы на такую доўгую гісторыю эвалюцыйнай біялогіі, наша работа першая, якая непасрэдна паказвае як узровень індывідуальнага камуфляжу вачыма драпежніка ўздзейнічае на імавернасць быць убачаным і з’едзеным у прыродзе”.

Каманда даследавала цэлы шэраг наземнагняздуючых відаў птушак, якія не змяняюць месца размяшчэння кладкі і інкубацыя якой адбываецца каля месяца. Такі падыход дазволіў беспасрэдна параўноўвываць узровень смяротнасці як дарослых птушак пад час інкубацыі, так і саміх кладак. Сярод драпежнікаў аказаліся мангусты, малпы, іншыя віды птушак і аднойчы галодныя дзеці.

Навукоўцы таксама выкарыстоўвалі спецыяльна адкалібраваныя лічбавыя камеры і камп’ютарныя мадэлі візуальных здольнасцяў розных драпежнікаў каб зразумець, што менавіта маглі ўбачыць патэнцыйныя драпежнікі: ад складанага зроку птушак, якія могуць бачыць ультрафіялетавыя хвалі да мангустаў, якія адрозніваюць толькі блакітныя і жоўтыя колеры.

Атрымалася, што ў дробных кулікоў і бягункоў, якія сходзяць з гнязда да таго, як да іх дабярэцца драпежнік, кладкі мелі большую імавернасць застацца нязнойдзенымі калі яны лепш пасавалі да атачэння. У лялякаў, якія заставаліся нерухомымі да апошняга моманту, седзячы на кладцы, адпаведна ключавым для выжывання быў камуфляж бацькоў.


Крыніца:

Jolyon Troscianko, Jared Wilson-Aggarwal, Martin Stevens, Claire N. Spottiswoode. Camouflage predicts survival in ground-nesting birds. Scientific Reports, 2016; 6: 19966 DOI: 10.1038/srep19966

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак звычайнага ляляка на гняздзе Сяргея Чарапіцы

 

На гэтую тэму:

 

 

Comments