22/10 выпаў час наведацца да журавоў. Месцы іх восеньскіх збораў даволі пастаялыя.
Так атрымалася, што гэта ўжо другое такое месца, але больш цікавае. Яно як і першае знаходзіцца на былым балоце нізіннага тыпу, напэўна, гэта больш характэрна для усходняга палесся. Канешне на асушаным балоце зараз восеньскае поле з сабраным збожжам і кукурузай. Заразумела, гэта і вабіць жураўля, как добрымі пачастункамі прыгатавацца да дорогі ў цяпло.
Хоць прыблізна ведаючы месцы збора птушак, знайсці іх асабліва раніцай не так складана. Голас гэтых птушак разносіцца вельмі далёка. Чую-не чую. Так, прасцей канешне спытаць у каго? Ну канешне у маладога, яшчэ соннага пастуха, які крочыць за сваім багаццем мне на сустрач.
- Добрай раніцы ці не чулі вы побач з вёскай як крычаць жураўлі?
- Каго? Нічога не ведаю.
- А можа ведаеце дзе побач з вёскай расла кукуруза?
- Не. Не ведаю...
Вось так...
Ну нічога. Галоўнае не губляць надзей!
Добрая дарога праз поле, але толькі бачна яе на 10 метраў ад лабавого шкла. Кругом такі туман, такое адчуванне, што апынуўся ў кіно пра беларускіх партызанаў. Бінокаль зусім не патрэбны быў нават да 11 гадзін! Ну трэба ж канешне пачуць гэты трубны гук. Спыняюся, глушу матор... Дастаткова было выйсці толькі галаве - ўсё было чутна адразу! З трох старон, а здалося, што ўсюды жураўлі! Ну пачуць атрымалася. Галасы гучалі даволі побач, самы блізкі прыкладна 30 метраў. Ввельмі густы туман добра схаваў усё.
Прырода ў гэту раніцу зрабіла з кожнай раслінай сапраўдную казку. Амаль да адзінаццаці гадзін я назіраючы на казку праз аб’ектыў, адчуваў я сябе на канцэрце. Часам здавалася што птушкі паўсюль.
УЖО ПОТЫМ КАЛІ СОНЕЙКА ДАКРАНУЛАСЯ ПРОМНЯМІ ДА БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ Я УБАЧЫЎ УСЮ ЯГО ГЛЯБІНЮ І ПРЫГАЖОСЦЬ!
КАЗКА!
Потым адехаўшы ад жураўліных мясцін заўважыў гэтую самку луня. Ну канешне я яе не вызначыў. Тым цікавай паразважаць разам на гэты конт! Птушак было дзьве. На здымачках адна і тая ж птушка.
Разважаем... :-)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 08.11.2011 - 23:37
прыгожыя восеньскія малюнкі.
прыгожыя восеньскія малюнкі. А самка палявога луня, зараз іншых немагчыма ўбачыць, яны ў Афрыцы. Цікава, што жураўлі так поздна сідзяць. А начуюць яны там дзе?
Harrier - 08.11.2011 - 23:54
In reply to прыгожыя восеньскія малюнкі. by AV
Прыемныя здымкі. А жураўлі і
Прыемныя здымкі. А жураўлі і сапраўды неяк позна, ды яшчэ ў такой колькасьці...
Луні, канешне, палявыя - можа і зімаваць там будуць - калі гэта вялікае адкрытае месца з шматгадовымі травамі і/або убранымі, але не ўзаранымі зерневымі.