Новае даследаванне, праведзенае таварыствам Wild Bird Society of Japan (партнёр BirdLife у Японіі) паказала, што японскія астравы Ідзу (Izu Islands), утрымліваюць другую па велічыні папуляцыю цікавага прадстаўніка сямейства чысцікавых – японскага пыжыка Synthliboramphus wumizusume , які мае статус пагражаемага віду (Vulnerable).
З 2009 году на астравах праводзіліся ўлікі пыжыкаў і штогод рэгістравалі каля 500 птушак (найбольш – 547 асобін – было адзначана ў траўні 2011 г.). Дзякуючы гэтым улікам агульная папуляцыя пыжыкаў на гэтых астравах аценьваецца ў мінімум 1000 птушак. Таму яе можна лічыць другой па велічыні пасля Birojima Islets у прэфектуры Miyazaki, Kyushu, дзе колькасць птушак дасягае 3000. Было пацверджана 6 новых мест гнездавання, галоўным чынам на маленькіх бязлюдных астраўках. Памер глабальнай папуляцыі японскага пыжыка аценьваецца ў 5-10 тысяч птушак.
Цікава, што птушкі пачалі займаць і новы востраў - Miyake-jima ( у групе астравоў Ідзу), які з’явіўся на паверхні Ціхага акіяну дзякуючы вывяржэнню вулкана толькі летам 2000 году.
Японскі пыжык змяншае сваю колькасць галоўным чынам з-за інвазійных відаў – такіх, як пацукі, які размножыліся на астравах з гнездавымі калоніямі віду, а таксама варон, якіх прыцягваюць на астравы рыбаловы. Яшчэ сур’ёзнымі пагрозамі для віду ёсць рыбалоўныя сеці і забруджанне прыбярэжных водаў нафтай.
У 2010 годзе два незаселеных людзьмі вострава з ланцуга Ідзу - Tadanae-jima і Oonohara-jima, якіяі падтрымліваюць гнездавыя калоніі пыжыкаў, былі абвешчаны ахоўваемымі тэрыторыямі.
Іншыя арганізацыі, якіяі падтрымлівалі даследаванні і ахову віду: The Nippon Foundation, Field Assistant Network і Kaburagi Foundation.
Паводле www.birdlife.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 06.02.2012 - 16:25
Harrier, откуда это глупое
Harrier, откуда это глупое название птицы "пыжик"? Ты сам его придумал?
Harrier - 06.02.2012 - 16:47
In reply to Harrier, откуда это глупое by biot
Я ўзяў са слоўніка. Прапануй
Я ўзяў са слоўніка. Прапануй іншае, не такое глупае - папраўлю.
biot - 06.02.2012 - 16:54
In reply to Я ўзяў са слоўніка. Прапануй by Harrier
Прошу прощение за "глупое". Я
Прошу прощение за "глупое". Я сейчас перечитал свой пост и понял, что это выглядело грубо.
Так "пыжик" это на самом деле название птицы или все же оно было каким-то образом трансформировано?
Harrier - 06.02.2012 - 17:01
In reply to Прошу прощение за "глупое". Я by biot
Гэта транслітэрацыя расейкай
Гэта транслітэрацыя расейкай назвы роду беларускімі літарамі.
aistok - 07.02.2012 - 17:15
In reply to Прошу прощение за "глупое". Я by biot
Странно, что ты, Денис, не
Странно, что ты, Денис, не знал этого названия. Пыжик, стАрик, люрик, топорок, конюга, ипатка - это всё птицы семейства чистиковых.
biot - 07.02.2012 - 17:44
In reply to Странно, что ты, Денис, не by aistok
Не был в той стороне... пока!
Не был в той стороне... пока! :)