Запрашаем ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на канферэнцыю “Заалагічныя чытанні-2012”. Канферэнцыя будзе праходзіць тры дні на базе факультэту біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы. На навуковую частку даследчыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама ЗША, Малдовы, Польшчы, Расіі, Чэхіі і Ўкраіны даслалі амаль 90 артыкулаў з самых розных галін заалогіі.
Канферэнцыю арганізоўвалі і праводзяць:
Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы (ГрДУ), Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) і ДНВА “НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі”.
Канферэнцыя адбудзецца ў пятніцу-нядзелю, 02-04.03.2012 г. у корпусе Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы ў зав. Даватара, 3/1
З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца ніжэй.
2 сакавіка, пятніца
Актавая зала юрыдычнага факультэту ( 2 паверх) і пасля абеду аўдыторыі ў корпусе біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы ў зав. Даватара, 3/1
9.00 – 10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10.00 – 10.15. Адкрыццё канферэнцыі.
10.15 – 12.30. Пленарныя даклады.
12.30-13.00. Фільм, прысвечаны жыццю і дзейнасці праф.С.Б. Юндзіла (1761- 1847)
13.00 – 14.00. Абед
14.00 – 15.30. Адначасова працуюць секцыі:
“Фауна і экалогія безхрыбетных жывёл”, “Фауна і экалогія хрыбетных жывёл” і “Фізіялогія і біяхімія жывёл”
15.30 – 16.00. Перапынак на каву і гарбату.
16.00 – 18.00. Працяг работы ў секцыях “Фауна і экалогія безхрыбетных жывёл”, “Фауна і экалогія хрыбетных жывёл”
з 19.00 – урачыстая вячэра для дарослых ўдзельнікаў навуковай канферэнцыі і сябраў Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ.
Найлепш пацвердзіць свой удзел у вячэры загадзя Аляксандры Васільеўне Рыжай (6 802 109 вэлком або 8 889263 мтс).
3 сакавіка, субота
Працяг навуковай часткі канферэнцыі
10.00 – 11.30. Адначасова працуюць секцыі:
“Фауна і экалогія безхрыбетных жывёл”, “Фауна і экалогія хрыбетных жывёл”
11.30 – 12.00. Перапынак на каву і гарбату.
12.00 – 13.00. Секцыя “Фауна і экалогія хрыбетных жывёл”
15.00 – 16.30. Круглы стол “Як зрабіць он-лайн базу дадзеных па біяразнастайнасці ў Беларусі карыснай для заолагаў, батанікаў і натуралістаў-аматараў”. Мадэратар – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск, ПРААН)
Паралельна будзе адбывацца “Дзень маладога даследчыка”:
8.30 – 9.30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
9.30 – 10.30. Работа ў секцыі “Батаніка і заалогія”.
10.30 – 11.00. Перапынак на каву і гарбату.
11.00 – 12.30. Працяг работы секцыі.
12.30 – 14.00. Абед.
14.00 – 16.00. Інтэрактыўны семінар для навуковых кіраўнікоў маладых даследчыкаў з падрабязным разборам прадстаўленых даследчых работ.
14.00 – 16.00. Для маладых даследчыкаў: кінафільмы Ігара Бышнёва пра прыроду Беларусі. Конкурс на вызначэнне птушак на здымках фотавыставы “Нашы птушкі -2012”, з дапамогай палявога вызначальніка “Птушкі Еўропы”.
16.00 – 16.15. Уручэнне сертыфікатаў удзельнікам Дня маладога даследчыка і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу. Падвядзенне вынікаў Дня.
4 сакавіка, нядзеля
Праграма адкрытага “Дня АПБ”
Актавая зала юрыдычнага факультэту ( 2 паверх) ў корпусе Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы ў зав. Даватара, 3/1
9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.10 Адкрыццё.
10.10-10.45 “Запаведнік будучыні” – Прэм’ера навукова-папулярнага фільму, прадстаўляе рэжысёр і аператар, к.б.н. Ігар Бышнёў
10.45-11.05 Каманднае маляванне “Птушкі году -2012” з завязанымі вачыма і ўзнагароджанне лепшай каманды.
11.05-11.35 Афіцыйная частка. Справаздача Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і Рэвізійнай камісіі за 2011 год і план дзейнасці аддзялення на 2012 год.
11.35-11.55 Выбары новага складу Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і яго Старшыні.
11.55 – 12.25. Навукова-папулярны фільм “Гарадзенская Свіслач” прадстаўляе аўтар сценару Віталь Гуменны.
12.25 – 12.40. Узнагароджанне самых актыўных журналістаў, якія супрацоўнічалі з нашым аддзяленнем у 2011 годзе.
12.40 – 13.00. Відэа-конкурс па вызначэнні птушак Беларусі для дарослых або дасведчаных бёдуотчараў.
13.00-14.00 Перапынак на каву і гарбату. Аўд. 138 (3 паверх, корпус біяфаку)
14.00-14.05 Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Нашы птушкі-2012”, відэа-конкурсу па вызначэнні птушак і ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.
14.05 – 14.25. Слайд-шоў “150 здымкаў-фіналістаў фотаконкурсу АПБ “Птушкі ў аб’ектыве-2011” - прадстаўляе мадэратар сайту www.birdwatch.by Яўген Сліж
14.25.-14.45 “Птушкі Індыі” – відэа-прэзентацыя Дзьмітрыя Вінчэўскага
14.45-15.05 “Адзін зімовы дзень” - навукова-папулярны фільм прадстаўляе аўтар сценару Віталь Гуменны.
15.05 – 15.15. Падвядзенне вынікаў.
У праграме магчымыя змены – сачыце на www.birdwatch.by
Падрабязная праграма першых двух дзён канферэнцыі будзе размешчана пазней.
Перад пачаткам канферэнцыі на трэцім паверсе ў корпусе біяфаку ўніверсітэту будзе адкрыта выстава конкурсных фотаздымкаў “Нашы птушкі-2012”
Ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2011 г. і набыць фотаздымкі з мінулагодняй фотавыставы фарматам 20х30 см. Абраныя такім чынам аўтары трох найлепшых фотаздымкаў і артыкулаў атрымаюць каштоўныя прызы пад час канферэнцыі.
КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ:
Вольга Янчурэвіч: тэл. +375-029-683-54-11, Э-пошта: oyanch@mail.ru
Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 ,
Э-пошта: harrier@tut.by
Аляксандра Васільеўна Рыжая: тэл.: 6 802 109 вэлком або 8 889263 мтс.
Э-пошта: rhyzhaya@yandex.ru
Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita@mail.ru
Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!
У “Дзень АПБ” можна будзе набыць або замовіць:
майкі-саколкі з лога Birdwatch.by і іншыя, палявыя вызначальнікі “Птушкі Еўропы” (Варшава, ПВН, 2000) на беларускай мове, найлепшы палявы вызначальнік на ангельскай мове “Collins Bird guide” 2nd edition, 2009; Беларускія арніталагічныя бюлетэні “Subbuteo” за розныя гады, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.
У “Дзень АПБ” можна будзе заплаціць сяброўскія складкі за 2012 год ці далучыцца да сябраў АПБ.
Як дабрацца да месца правядзення канферэнцыі – гл. Мапу:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
svetlana vranova - 03.03.2012 - 01:27
Pra kanferencyju koratka tut
Pra kanferencyju koratka tut .
Trymajcesja, sjabry. Mne velmi škada, što ne mahu byc z vami...