Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Схаваны пацалунак.

Гракі (Corvus frugilegus) на такаваньні.

Каментары

Уладзя (госць) - 12.12.2012 - 11:40

In reply to by Harrier

Верагодна, дзеі можна назваць пацалункам. Дзюба ў дзюбе. Ці ёсьць гэта выява пачуцьцяў? - Незразумела. Адыж, час такаваньня!

Сябры, але ж тут абсалютна ўсё зразумела! :-)

На здымку дакументавана адна з двух мажлівых сітуацый. Невядома, калі здымак зроблены.

1) Падчас гнездавання (калі самка сядзіць на яйках, калі ў гняздзе знаходзяцца малыя птушаняты...), самка трымаецца ўвес час на гняздзе. Падчас гэтага часу самец прыносіць для яе харчу (дарэчы, у гэты час ён сапраўды шмат “працуе” – павінен сам прахарчаваць, накарміць самку і таксама накарміць дзяцей). У гэтым выпадку гэта сапраўднае кармленне. Яна прымаець ежу або беспасрэдна на гняздзе, або выходзіць на галіну побач.

Так што калі здымак зроблены ў перыядгнездавання, хутчэй за ўсё гэта гэты выпадак.

2) Гракі (ды многія іншыя крумкачовыя) трымаюць трывалыя пары. Партнёры ўтрымліваюць адносіны падчас усяго году. Гэта праяўляецца па-рознаму, адзін цікавы спосаб тое, што самец карміць самку прыносіць ежу самцы і карміць яе. Гэта адбываецца найчасцей падчас такавання вёснай, але можна гэта назіраць і ў іншыя пары гаду (напрыклад цяпер...). Самка ежу прымаець або “нармальна” (як на гэтым здымку), або вельмі цікава: яна вядзе сябе, як калі б яна была птушанём: выпроствае крылы, адкрывае дзюбу, просіць кармлення, выдае асаблівы голас... Вядома, такое “кармленне” не з’яўляецца сапраўдным кармленнем, але рытуалам падтрымання адносін.

Так што калі здымак зроблены ў іншы час, чым падчас гнездавання, ён адлюстроўвае гэты партнёрскі рытуал.

 

Тое ж самое (абодва выпадкі) магчыма назіраць таксама ў кавак. А падобна ў варон таксама? Гэта павінны ведаць вы, у нас варон у гарадах, на жаль, ня маем. :-)

Сьвятлана,Вітаю Вас.

Вы абсалютна правільна падаеце трактоўку азьнятага эпізоду. Удакладню, што здымак зроблены 12 сакавіка 2011 - пад час вызначэньня параў, пад час такаваньня, й захопу месцаў для гнёздаў.

Гэта пара вызначыла сваю будучыню і адносіны - яны разам мусяць ствараць сям'ю, і самец падкармлівае самку. Ёсьць не зусім традыцыйны момант у пададзеным эпізодзе. На здымку "Гуканьне вясны" Вы бачыце гракоў, якія працягваюць весьці палеміку на бярозе. Пара, што занатаваная за "пацалункам" таксама мае свае інтарэсы на згадагай вышэй бярозе. Аліж, яна знайшла нагоду на некаторы час адасобіцца і пакінуць бярозу - самка бярэ ежу зь дзюбы самца ў іншым месцы, побач.

Каб мець працяг гаворкі, я задам пытаньне: "Чаму пара не баіцца, што памечанае (побач на бярозе) месца засталося бязь іх, без собскай аховы?" Дадам, на гэтай бярозе - акрэслены абрысы ля васьмі гнёздаў. Большая палова зь іх - ад мінулага году. Птушак, што аспрэчваюць інтарэсы значна болей, ня меньш, чым у тры разы.