Выйшлі памятныя манеты з выявай чорнага свіргуля – Птушкі 2012 году

Нацыянальны банк Рэспублiкi  Беларусь 28 снежня 2012 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Чорны свiргуль" серыi "Птушка года":

 срэбную – намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;

медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.

 

Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява маленькай птушкi на далонях, пад ёй – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява чорнага свiргуля (ён прызнаны ў Беларусi ў 2012 г. Птушкай года); па крузе надпiсы: справа – ЧОРНЫ СВIРГУЛЬ, злева – ПТУШКА ГОДА.

Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскi манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублiкi Казахстан": срэбныя – якасцю "пруф", медна-нiкелевыя – "пруф-лайк". Тыраж срэбных манет – 2000 шт., медна-нiкелевых – 2000 шт.

Манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Паводле www.nbrb.by 

 

Здымак чорнага свіргуля Мікалая Вераб’я 

На гэтую тэму:

5 тысяч км за 5 сутак – гэта чорны свіргуль!

Самая хуткая птушка на Зямлі будзе Птушкай 2012 году ў Беларусі

Чорны свіргуль – Need for Speed!

Першая вежа чакае свіргулей у Польшчы

6 асуджаных за смерць свіргулёў

Свіргулі не баяцца непагадзі

 

Comments

У Новым годзе патэлефанаваць і спытаць у Вашым мясцовым аддзяленні Нацбанка. Але я думаю, што фізічна яны яшчэ не існуюць, інакш далі б іх здымак на сайт.