Вясна для буслоў з непрыемным пахам

 Першы белы бусел быў адзначаны ў Кобрынскім раёне 14 сакавіка. На наступны дзень прыйшоў “ Хавьер”… Пра усё, з ім звязанае, вы ведаеце. А маё караценькае апавяданне пра буслоў, якія трапілі ў зіму - дзе яны увесь гэты час жылі.

27 сакавіка патэлефанавала знаемая з тэлеканала “СТВ “ і папрасіла дапамагчы зняць сюжэт пра птушак, якія трапілі ў бяду. Асабліва цікавілі буслы. Што і казаць – птушка для людзей № 1, усіх цікавіць, што з імі? Увесь гэты час, з 14 по 27 сакавіка з розных куткоў прыходзіла інфармацыя аб прыляцелых буслах. Званец, Кобрын, сям там з’яўляліся птушкі і … траплялі у кіпцюры зімы. 

Што неабходна зрабіць, каб зняць дастойны сюжэт для ТБ? У нашым выпадку – знайсці буслоў. Запытаўшы амаль ўсіх, хто ў апошні час бачыў гэтых птушак, разумею, што шукаць бусла недзе у полі няма сэнсу. І як гэта заўседы бывае, думка прыходзіць нечакана. 14 сакавіка, таго самага першага  белага бусла бачылі на гарадзкім сметніку, у вёскі Каташы. Тэлефаную туды, там працуе знаёмая Таццяна. І чую у трубку: “Алег, іх тут шмат, штук сорак ужо два тыдні!”. Пасылаю порцыю аптымізму у Брэст, кажуць, што хутка будуць.

 

Прыехаўшы на сметнік, адразу бачым буслоў. Там 5, там 3, там 10… Усяго налічыў каля 40, дакладна цяжка сказаць, птушкі некаторыя пераляталі, некаторых за смеццем проста не убачылі. Таццяна Сергіевіч расказвае: “ Мы тут іх не крыўдзім, падкармліваем. Як смеццевозы празналі пра буслоў, пабачылі іх тут, то вязуць хто што – кільку несаленую, сала, хто што. І птушкі ядуць”. 

Пры нас Таня ўзала шмат сала, парэзала і разбрасала на месцы, дзе на сонейку дагэтуль грэліся буслы. “Прыляцяць!” – Таццяна ведае. Здымая буслоў, адзначаю, што птушкі добра выглядаюць. Адна нават пачала дзюбай трыскацець, як на гняздзе. Некаторыя узняліся у неба і пачалі выпісваць кругі. Значыць, ўсе добра! Разам з бусламі адзначаю, акрамя гракоў, кавак і крумкачоў, яшчэ палявого жаўрука, шпакоў і белую пліску. У хмызняку спявае берасцянка і “ квохча “ чорны дрозд. Значыць, вясна прышла. Альбо прыйдзе. Не лістапад на двары, сакавік. А калі пішу гэтыя радкі, настаў красавік і птушкі дачакаліся першых сапраўдных праталін і хутка дачакаюцца і нармальнай, буслоўскай ежы. Не марабу ж яны, а белыя…

Разам для птушак і людзей!

Алег Кальчанка, г. Кобрын

 

Каментары

Што там замест сала, аліўкі ды алей напэўна. Ва ўсялякім выпадку "асартымент" на звалках у нас меншы, не ўлічваючы спецдапамогу ад людзей.

 У нас снега вышэй за калена і праталін не бачна. Сёння бачыў пралятаючага журава непадалёку ад "Балота-Мох". Чым ён харчуецца не  разумею. Дык я пасыпаў зерня каля свайго хутара прама на снег, напэўна журавы хутка зьявяцца.

 Калі не цяжка, дадайце гэтае назіранне жураўля з датай-раёнам-назіральнікам як каментар пад табліцу Вясна - на галоўнай старонцы зьверху банэр на яе.