Сайт Birdwatch.by разам з выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” абвяшчае новы фотаконкурс “Магія дзікай прыроды-2013”, прысвечаны здымкам беларускай прыроды.
Палажэнне аб фотаконкурсе «Магія дзікай прыроды - 2013»
Час правядзення: конкурс (размяшчэнне здымкаў) будзе праводзіцца да 1 кастрычніка 2013 г. Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – да 5 лістапада 2013 г.
Памеры здымкаў: павінны быць дастатковыя для іх якаснага друку памерам мін А4;
для размяшчэння на конкурс ад 900 да 1024 пікселяў па шырокаму боку для гарызантальных здымкаў і 768 пікселяў па доўгаму боку для вертыкальных.
Размяшчэнне здымкаў: для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна самастойна пасля рэгістрацыі на сайце Вirdwatch.by размясціць свае здымкі ў адпаведнай катэгорыі: “Птушкі”, “Іншыя жывёлы”, “МакраСвет” і “Краявіды” ў Галярэі на сайце. Здымак, размешчаны на конкурс, павінен мець назву і як мінімум, пазнаку аўтарства (на самім здымку ці пад ім у якасці подпісу). Таксама пажадана дадаваць дату і месца стварэння здымку (апошняя ўмова абавязковая для здымкаў у намінацыі “Краявіды”). Згодна з пажаданнем аўтара, здымкі можа размяціць таксама адзін з мадэратараў сайту. Для гэтага яны павінны быць атрыманыя ў адпаведных для размяшчэння якасці і памеры з выкананнем вышэй пазначаных патрабаванняў на адзін з двух адрасоў э-пошты: harrier@tut.by або tyteishi@gmail.com
Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях:
1. «Магія дзікіх птушак» - здымкі дзікіх птушак у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў, уключных у Спіс птушак Беларусі.* Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю “Птушкі” Галерэі. На конкурс у гэтай намінацыі не прымаюцца здымкі, якія ўдзельнічалі ў фотаконкурсе АПБ “Птушкі ў аб’ектыве” да 2012 г. уключна.
2. «Магія дзікіх жывёл» – здымкі дзікіх жывёл (акрамя птушак) у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў нашай фауны.* Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю “Іншыя жывёлы” Галерэі.
3. «Магія МакраСвету» – здымкі жывых і нежывых прыродных аб’ектаў, зробленыя ў рэжыме Макра на тэрыторыі Беларусі. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю “МакраСвет” Галерэі. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю “МакраСвет” Галерэі.
4. «Магія краявідаў» – здымкі прыродных ці іншых ландшафтаў на тэрыторыі Беларусі, на якіх выразна і цікава паказаны прыродныя элементы і/ці аб’екты. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю “Краявіды” Галерэі.
* На конкурс не прымаюцца здымкі, якія дэманструюць занятыя гнёзды птушак і/ці логавы звяроў, птушанят і/ці маленькіх дзіцянятаў звяроў, ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж. У спрэчных сытуацыях рашэнне Журы канчатковае і не можа быць абскаржанае.
Рэдакцыя сайту застаўляе за сабой права змяняць намінацыю здымка, калі ён яўна праз памылку размешчаны ў неадпаведнай.
Абмежаванні колькасці конкурсных здымкаў
На конкурс ад аднаго аўтара ці ў суаўтарстве прымаецца неабмежаваная колькасць здымкаў адпаведнага памеру і якасці.
Ў выпадках, калі паводле сюжэту і кампазіцыі будуць размешчаны некалькі яўна аднатыпных здымкаў таго ж аўтара, яны могуць быць зведзеныя ў серыю і размешчаныя адзін пад адным рэдакцыяй сайту.
Падвядзенне вынікаў.
Штомесяц з кожнай намінацыі ў фінал праходзяць не больш 5 здымкаў (не больш 10 з намінацыі “Магія дзікіх птушак”), якія маюць найбольшы сярэдні бал на 6-ы дзень наступнага месяца ў выніку галасавання зарэгістраваных карыстальнікаў сайту www.birdwatch.by. Калі больш 5 (10 з намінацыі “Магія дзікіх птушак”) здымкаў-фіналістаў месяца маюць аднолькавы бал, у фінал праходзяць тыя, якім паставілі адзнаку больш карыстальнікаў. У выпадку, калі і гэтыя паказчыкі будуць аднолькавымі, у фінал фотаконкурсу праходзіць здымак, які быў размешчаны раней.
Найлепшыя здымкі за студзень-люты будуць адбірацца па выніках аценак, атрыманых да 6 сакавіка ў падвойнай максімальнай колькасці для усіх намінацый. Найлепшыя здымкі за верасень адбіраюцца па найбольш высокім балам на 1 кастрычніка.
Да 5 кастрычніка 2013 г. міжнароднае Журы са здымкаў-фіналістаў выбірае не больш трох здымкаў-пераможцаў у кожнай з чатырох намінацый. Да 10 кастрычніка аўтары здымкаў-пераможцаў павінны даслаць на адрас арганізатараў, які будзе ім паведамлены, элетронны варыянт здымка-пераможца ў максімальным разрашэнні для бясплатнага выкарыстання ў якасці ілюстрацыі да аднаго з месяцаў на календары на 2014 г., які будзе надрукаваны выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” да пачатку лістапада.
Калі здымак у адпаведным для друку разрашэнні не будзе своечасова атрыманы, арганізатары фотаконкурсу застаўляюць за сабой права адабраць з ліку здымкаў-фіналістаў, адзначаных Журы, іншы здымак для друку ў календары і запрасіць яго электронны варыянт у аўтара.
Штомесячныя прамежкавыя Вынікі абвяшчаюцца на сайце www.birdwatch.by для ўсіх намінацый. Канчатковыя вынікі фотаконкурсу абвяшчаюцца пад час урачыстага адкрыцця Дзён Св.Губерта ў Гродна ў пачатку лістапада 2013 г. і на сайце birdwatch.by.
Прызы.
Па тры лепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць надрукаваныя ў вялікіфарматным каляровым календары на 2014 год выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка”, які будзе распаўсюджвацца на штогадовых Днях Св.Губерта ў пачатку лістапада 2013 г.
Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйнае адкрыццё Дзён Св.Губерта у Гродна і ўрачыста атрымаюць: за здымак, які займе Першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый – 20 календароў, за здымак, які займе другое месца – 15 календароў, за здымак, які займе трэцяе месца – 10 календароў.
Аўтары здымкаў-пераможцаў, якія не змогуць атрымаць календары непасрэдна пад час святкаванняў Дзён Святога Губерта ў Гродна, атрымаюць іх бясплатна па пошце на ўказаны імі адрас у межах Беларусі.
Дадатковыя намінацыі і ўзнагароды:
Адміністрацыя першага ў Беларусі Гродзенскага заапарку выбярэ і ўзнагародзіць ваўчэрам на бясплатнае наведванне заапарку на працягу года аўтара(ў) Лепшага здымка фотаконкурсу па яе версіі і лепшага здымка, зробленага жыхаром Гродна.
Па ўзгадненні з аўтарамі лепшых здымкаў, пасля абвяшчэння вынікаў фотаконкурсу, яны могуць быць выкарыстаныя Арганізатарамі для стварэння фотавыставы “Магія дзікай прыроды - 2013”.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 14.02.2013 - 00:10
1. Какая цель(идея)
Harrier - 14.02.2013 - 11:53
In reply to 1. Какая цель(идея) by Ананім (госць)
1. Мэта - паказаць он-лайн
1. Мэта - паказаць он-лайн Добрыя, Вельмі добрыя і Выдатныя здымкі розных бакоў дзікай прыроды нашай краіны. Лепшыя здымкі будуць надрукаваныя ў вялікім фармаце на календары = магчымасьць паказаць-паглядзець іх оф-лайн для іншага кола людзей.
2. Склад Журы пакуль абмяркоўваецца. Мяркуюцца вядомыя фотаанімалісты з Польшчы, Чэхіі і Беларусі, магчыма з Літвы.
3. Календары не будуць прадавацца (калі толькі самі аўтары надрукаваных здымкаў не будуць прадаваць свае "прызавыя" асобнікі).
4. Пра фотавыставу будзе больш вядома у другой палове года. Цяпер такі намер толькі дэкларуецца.
Владимир (госць) - 14.02.2013 - 16:45
А что же по видео конкурсу
Harrier - 14.02.2013 - 17:31
In reply to А что же по видео конкурсу by Владимир (госць)
Па выніках відэаконкурсу
Па выніках відэаконкурсу Віталь Гуменны зрабіў перадачу на ТБ. Наконт прызоў і іншага звярнуся да яго, каб ён абнародаваў і ў нас, а не толькі праз перадачу.
B.B.C. - 16.02.2013 - 10:51
Плохо, что не совсем
Плохо, что не совсем корректно отображаются снимки .
Например, в Опере - часть снимка смещается правее и не видна.
Правильно отображается, если пользоваться функцией "Открыть (показать) изображение"
Ананім (госць) - 16.02.2013 - 23:40
In reply to Плохо, что не совсем by B.B.C.
Организаторы, выбравшие
Harrier - 16.02.2013 - 23:51
In reply to Организаторы, выбравшие by Ананім (госць)
Паглядзіце ў Галерэі, што
Паглядзіце ў Галерэі, што здымае гэты чалавек на беразе Нёмана.
Kiolk - 16.02.2013 - 23:53
Чаму кожны раз трэба ўсё
Чаму кожны раз трэба ўсё тлумачыць? Гэта не эмблема, а банэр (проста фота і тэкст). Дзікая прырода, гэта не толькі вялікі арлец на глухім верхавм балоце, але і тая ж камчацкая чайка ў цэнтры горада, якую здымае Мікалай Гулінскі (на фота). Таму тут усё сімвалічна, трэба проста заўважыць дзікую прыроду, якая паўсюль вакол нас.
Ананім (госць) - 17.02.2013 - 00:08
In reply to Чаму кожны раз трэба ўсё by Kiolk
Мне не интересно ни что у вас
Harrier - 17.02.2013 - 00:59
In reply to Мне не интересно ни что у вас by Ананім (госць)
Звычайна - калі выварачвае
Звычайна - калі выварачвае некуды, варта не глядзець ні першы, ні нават другі, а заходзіць на трэці ці чацьвёрты. Для гэтага і прыдумалі Гугль і яшчэ тузін пашукавікоў. Карыстайцеся на здароўе!
Ананім (госць) - 17.02.2013 - 01:26
In reply to Мне не интересно ни что у вас by Ананім (госць)
а еще лучше завести свой
aistok - 17.02.2013 - 11:19
In reply to а еще лучше завести свой by Ананім (госць)
ДЯ, вы, кажется, писали, что
ДЯ, вы, кажется, писали, что ушли навсегда на свой сайт?! Не засоряйте наш!!!
Alexander Erdmann - 17.02.2013 - 15:32
In reply to Плохо, что не совсем by B.B.C.
2 B.B.C.: Владислав, то же
2 B.B.C.: Владислав, то же самое почти во всех браузерах. Но если размещаемый в галерее снимок размером по длинной стороне 900 точек, то всё в порядке, ничего не обрезается. А вот 1000 уже "режется".
P.S. С возвращением Вас на этот ресурс! Ваши чудесные, сказочной красоты пейзажи всегда поднимают настроение.
B.B.C. - 25.02.2013 - 19:16
In reply to 2 B.B.C.: Владислав, то же by Alexander Erdmann
Спасибо, Александр!
Спасибо, Александр!
Ананім (госць) - 30.05.2013 - 16:05
In reply to Спасибо, Александр! by B.B.C.
"Штомесячныя прамежкавыя
Harrier - 07.10.2013 - 21:12
In reply to "Штомесячныя прамежкавыя by Ананім (госць)
Сёння нарэшце атрыманы