Дата назірання
Месца Назірання
Лукомльскае возера, Чашніцкі раён Віцебскай вобласці
1 juv. птушка ў зімовым пяры назіралася недалёка ад берагу.
Новы від для Беларусі - першая рэгістрацыя!
Здымкі Віталя Кашчэева:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.11.2013 - 21:25
Віншую ўсіх, хто ўжо ўбачыў
Віншую ўсіх, хто ўжо ўбачыў новы для Беларусі від!
Плануем у чацвер выезд на машыне на плывунчыка зранку з Горадні. Можам у Менску ўзяць папутчыкаў да Новалукомля і назад да Менску. Колькасць месцаў абмежаваная.
Harrier - 07.11.2013 - 23:34
In reply to Віншую ўсіх, хто ўжо ўбачыў by Harrier
Сёння, 07-11, плывунчык зноў
Сёння, 07-11, плывунчык зноў быў на возеры. Але паказаўся нам і камандзе Віктара Фянчука не адразу - атрымалася выдатная інтрыга з хэпі-эндам. Усяго сёння яго ўбачылі 11 бёдуотчараў, для 10 з якіх гэта быў новы від.
Ананім (госць) - 05.11.2013 - 21:43
когда забыл написать. Завтра?
Harrier - 05.11.2013 - 21:59
In reply to когда забыл написать. Завтра? by Ананім (госць)
Я ўжо паправіў каментар -
Я ўжо паправіў каментар - збіраемся на плывунчыка ў чацвер з самага ранку.
Blackbird - 06.11.2013 - 00:17
Шыкоўны від!!! Віншую
Шыкоўны від!!! Віншую шчаслівых назіральнікаў! Тым больш, што від ужо адзначаўся раней на пралёце ў бліжэйшых суседзяў - у Літве, Польшчы, Украіне. Вось і наша чарга настала :)
Harrier - 06.11.2013 - 00:44
In reply to Шыкоўны від!!! Віншую by Blackbird
Калі сапраўды паедзем у
Калі сапраўды паедзем у чацвер, ёсць магчымасць далучыцца. ПП сказаў, што калі плывунчык застанецца - а ў адным месцы яго трымае цёплая вада і ежа - ўбачыць яго будзе нескладана. Да таго ж там былі гагачы, свіркі, плёсаўкі, маранка, даўганосы савук. Ёсць на што глянуць.
Falcon - 06.11.2013 - 16:02
In reply to Калі сапраўды паедзем у by Harrier
Блин, диф. зачёт в пятницу...
Блин, диф. зачёт в пятницу...
Harrier - 08.11.2013 - 17:45
In reply to Блин, диф. зачёт в пятницу... by Falcon
Паводле Віталя Кашчэева,
Паводле Віталя Кашчэева, плывунчык трымаецца на возеры ў тым самым месцы.
Harrier - 09.11.2013 - 01:07
In reply to Паводле Віталя Кашчэева, by Harrier
З 6.11 пласканосы плывунчык
З 6.11 пласканосы плывунчык назіраецца на рыбгасе ў Паўднёва-Усх Польшчы:
http://www.birdwatching.pl/obserwacje/szczegoly/10248