Тaнкадзюбая чайка (Larus genei)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Таццяна Смыкоўская, Таццяна Яварэц, Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

Вадасховішча каля в.Ніжнія Пагараны, Гродзенскі раён і вобласць.

 Адна птушка ляцела па краю вадасховішча над вадой. Быў вельмі моцны заходні вецер і высокая хваля.

 Выявы птушак максімальнага памеру:

 Калі гэта сапраўды танкадзюбая чайка, то гэта будзе новы від = lifer для ўсіх нас і другая рэгістрацыя віду сёлета ў Беларусі.

Каментары

Ананім (госць) - 01.12.2013 - 20:31

Таксономический комитет Европейской ассоциации комитетов по редкостям не рекомендует использование родового названия Хройкоцефалюс вообще http://www.aerc.eu/tac.html только Larus Кроме того морской голубок не бывает черноголовым, поэтому не знаю насколько к нему это родовое название вообще имеет отношение. av

Harrier - 01.12.2013 - 20:40

In reply to by Ананім (госць)

 Дзякуй - паправіў на Larus. Лацінскую назву ўзяў з другога выдання вызначальніка Svensson et al..

А якія думкі наконт птушкі?

 посмотрел фото в нете, есть ошибки в определении у многих, основной же признак - светлый цвет радужины у голубка, чего не видно на фото из Гродно, да и глаз выглядит темноватым. Единственно. что косит на тонкоклювую - длинные ноги, которые вроде доходят в полете до полосы на хвосте, у озерной же не доходят. http://www.flickr.com/photos/61829702@N00/3226878140/ -озерка и морской голубок: 

 еще удивляет, что мы тут по фото не можем разобраться что за вид, а наши на осеннем Бёдуотче на рыбхозе сходу признали голубка в стае озерок

Ананім (госць) - 01.12.2013 - 23:35

In reply to by Harrier

у озерной клюв в пропорции к голове - такой же, у вашей особо границы клюва не видно все равно. Черный конец - только у озерной, а у вашей тоже что-то темное на конце просматривается.

З такой адлегласці, пры такім слабым святле і такой матрыцы фоціка вока (радужка) не можа быць добра бачнае. Таму не думаю, што гэта можа быць довадам супраць.

 согласен, но и не за, к сожалению. Шея коротковата и толстовата как у озерки. Ноги тоже темные как у озерной. Очень похожие виды в этом наряде, а снимок мутный.

 Птушка, якая ляціць па ці супраць моцнага ветру не будзе выцягваць шыю без неабходнасці. Шыя - паказчык зменлівы. А вось дзюба і доўгія крылы (+ ногі) - не.

 Меркаванні замежных сяброў і калег - бёдуотчараў і арнітолагаў падзяліліся: большасць палякаў лічыць, што гэта чаййка-рыбачка з доўгай дзюбай (у асноўным, з-за прапорцый цела і тоўстай і кароткай шыі).

Больш заходнія сябры з Нідэрландаў, Швецыі і Фінляндыі лічаць, што гэта танкадзюбая чайка (у асноўным, з-за доўгай светлай дзюбы і маленькай вушной плямкі).

На мой погляд, на карысць танкадзюбай сведчаць доўгія ногі і доўгая светлая дзюба з невялікім цёмным канцом і параўнальна невялікая цёмная вушная плямка. Сапраўдная афарбоўка ног і вока могуць быць не бачныя з-за асаблівасцяў асвятлення і вялікай адлегласці да птушкі пад час здымак. Пра даўжыню і таўшчыню шыі я ўжо пісаў - птушкі могуць змяняць яе ў залежнасці ад абставінаў. Акрамя гэтага, птушка была адна і была заўважана пад час дзеяння цыклону Вінсэнс (з вельмі моцным ветрам) са Скандынавіі, адкуль магла і быць занесена да нас.

Калі ж чайкі-рыбачкі могуць мець такую зменлівасць у даўжыні і афарбоўцы дзюбы і даўжыні ног, то чаму танкадзюбая чайка не можа мець адпаведную зменлівасць у велічыні і характары размытасці вушной плямкі, напрыклад?

Таму для мяне відавое вызначэнне застаецца адкрытым. 

 Сапраўды, цікавы здымак! Танкадзюбая ў цэнтральнай частцы кадра трошкі ніжэй сярэдзіны з больш светлай дзюбай і светлым вокам.