Сокал-пустальга on-line 2014: Гродна, Беларусь

Comments

 Птушаняты паспяхова выляцелі. Сёння мы знялі з гнязда камеру (яна ўсё роўна амаль не працавала нармальна). Калі ўжо збіраліся ад'язджаць, пачуліся крыкі сокалаў з даху дому - прыляцела самка, да яе кінуліся з крыкамі маладыя птушкі. 

 Запрашаем паназіраць за вельмі познім гняздом сокала-пустальгі з Гродна он-лайн.

 

Якасць трансляцыі, на жаль, не найлепшая, але лепш такая, чым нічога.

Гняздо знаходзіцца ў драўнянай гнездавой скрыні на паддашшы шматпавярховага дома на вул. Блыя Росы. Ў гняздзе 3 птушанят, якія наўрацці выляцяць раней, чым у пачатку жніўня. Такім чынам ёсць магчымасць паназіраць за іх жыццём яшчэ 7-10 дзён.

У мінулым годзе з яго ж была он-лайн трансляцыя на нашым сайце.

Сёлета вывадак быў знойдзены намі позна і выпадкова, дзякуючы Елене Міхайлаўне Якіменка (гл. ніжэй здымак Тацяны Смыкоўскай з ёй і закальцаванымі птушанятамі), жыхарцыгэтага дому і жонцы старшыні дамовога кааператыву.