З пачатку верасня Таццяна Смыкоўская працуе дырэктарам Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
Яна была выбрана на гэтую пасаду адзінагалосна Саветам аддзялення. Падобным чынам за яе прызначэнне прагаласаваў і Цэнтральны Савет АПБ.
Таццяна скончыла ў 2010 годзе факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "выкладчык біялогіі і хіміі", пасля гэтага працавала ў Гродна ў Інстытуце біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.
Яшчэ студэнткай яна пачала актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці АПБ як на Гарадзеншчыне, так і ў розных акцыях і летніках па ўсёй краіне. Актыўная бёдуотчарка і нязменны капітан жаночых (і не толькі) каманд на Адкрытых чэмпіянатах Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Апошнія гады таксама была чальцом Рэвізійнай камісіі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ.
Віншуем Таццяну з абраннем на адказную пасаду і спадзяемся, што яна зможа дадаць у працу АПБ на Гарадзеншчыне свой досвед і старанне, новы погляд і падыходы.
Нагадваем, што з чэрвеня 2014 г. АПБ у Гродна запрашае ў свой рэгіянальны офіс, які знаходзіцца па адрасу: вул.Леніна, 13, офіс 4. Мабільны тэлефон для кантактаў: +375 292 300736
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Yavorets T - 15.09.2014 - 19:34
Таццяна - дастойная
Таццяна - дастойная дырэктарка!)))) Мы ганарымся. Посьпехаў!
Krzych (госць) - 18.09.2014 - 13:02
Gratulacje dla Pani Dyrektor
7777 (госць) - 18.09.2014 - 17:55
віншую. Поспехаў цяпер у
Ананім (госць) - 19.09.2014 - 17:05
Віншую!