Віншуем з народзінамі будучага бёдуотчара!

Сардэчна віншуем Славу Валасюка і Наташу Грыцко з нараджэннем сынка!

Малыш з'явіўся на свет 18 кастрычніка.

Слава - адзін з тых шырокаадукаваных людзей, якія шмат падарожнічаюць і не баяцца новага досведу. Былы намеснік дырэктара АПБ па прыродаахоўных пытаннях, эканаміст і бёдуотчар. 

Малышу зычым найперш здароўя, а шчаслівым бацькам больш новых і прыемных уражанняў пад час гадавання і выхавання.

Сябры і калегі 

 

Comments

Слава і Наташа!

Віншую з выдатным вынікам - добрых хлопцаў заўсёды не хапае.

Засталося толькі яго выгадаваць. Але гэта для такіх разумных і адданых бацькоў не будзе праблемай.