Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Sympetrum fonscolombii - новы для Беларусі від стракоз

07.06.2015 - 10:59 | biot

31.05 на рыбгасе "Волма" (Чэрвеньскі р-н) зрабіў здымак вось такой стрэкозкі, якая яшчэ ў Беларусі не адзначалася. Праз некалькі дзен, дакладна, 06.06 ў сваей радной Маларыце адзначыў адразу ў 2 месцах гэтую ж стрэказу. Фотаздымкі ніжэй:

Магчыма, у гэтым годзе гэтая стрэказа будзе ў многіх месцах. Звяртайце ўвагу.

Характэрныя рысы: блакітны ніз вока, жоўтаватыя (не чорныя!) лапы, у самцоў вены на крылах чырвонага колера, у самак - з жаўцізной. Сустрэць хутчэй за ўсе магчыма на добра прагрэтых лугах.

Фота Дз.Кіцеля

 

Каментары

Наколькі я разумею, нашым калегам-бёдуотчарам, з якімі мы ездзілі па Палессю на мінулым тыдні, таксама атрымалася сфатаграфаваць гэты новы для Беларусі від на Жыткавеччыне.

Эндзі Эдкок (Andy Adcock) піша, што гэта - інвазійны від стракозаў, які пад час масавых залётаў можа быць сустрэты ў многіх месцах адначасова!

Фоты Анастасіі Пятровай/ Andy Adcock:

 

Так і есць. Гэта таксама стрэказа Фонскаломба. Віншую і вас! 

Harrier, дашлі мне, калі ласка, падрабязнасці сустрэчы: дзе (бліжэйшы населены пункт, біятоп (поле, луг і г.д.), дата, колькасць. Буду рыхтаваць артыкул на канферэнцыю.