Малы грыцук (Limosa lapponica)?

Аўтары Назірання

А. Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

рыбгас "Волма", Чэрвенскі раён Мінскай вобласці

2 птушкі асобна ад 2 вялікіх грыцукоў, сажалка 4я. 

Першая рэгістрацыя для 2015 году!

фота з www.florafauna.by

больш фотак: http://florafauna.by/bio/species-log/info/id/39507

 

Каментары

Чырвона-цаглянага колеру жывот, не вельмі доўгая і цёмная дзюба і памеры ў параўнаньні з чайкай-рыбачкай - малыя грыцукі! Віншую з цікавй рэгістрацыяй, першай сёлета для малога грыцука!

Harrier - 15.06.2015 - 19:04

In reply to by Ананім (госць)

Ісландзкі падвід, наколькі я ведаю, у Беларусі не адзначаўся. Таксама будзе няблага :)

Варта відэа глянуць, каб дакладна ўпэўніцца хто там быў. Пакуль што застануцца малымі.

Памятаю, што пад Гродна ў 2008 зрабілі здымак вось такога ж грыцука. Потым ен аказаўся вялікім. Лепш запытацца эксперта - Паўла Пінчука.

На сажалках ГроднаАзот пад Беражанамі Г.Гулеўскі зняў падобна афарбаваных птушак, але ніколі не сцвярджаў, што гэта малыя грыцукі. Мы разам з ім падалі здымкі на камісію як вялікіх ісландзкага падвіду, але камісія не прыняла наша вызначэнне. Калі не памыляюся, адказ быў, што гэта "нашы" маладыя птушкі.

Ананім (госць) - 17.06.2015 - 09:17

In reply to by Harrier

тут няма лепшай ці меньш лепшай рысы,фоткі няма-няма доказу(А астатнія фоткі могуць тлумачыцца на жаль неадназначна( імхо

vogelfrei - 17.06.2015 - 18:12

In reply to by Ананім (госць)

при таком подходе бёрдвотчер превращается в приложение к фотоаппарату. пусть у меня мало опыта, но перед поездкой на рыбхоз я готовился, а потом ждал, пока птица раскроет крылья. полос НЕ БЫЛО.

Harrier - 18.06.2015 - 10:53

In reply to by Ананім (госць)

Без асабістага назірання не можа быць і фота ці відэа. А вось тое, што толькі назіранне цяжка прызнаецца ў якасці доказу - гэта праўда.