На запланаваны на травень 2010г. еўрапейскі тур хард-рокавага гурта AC/DC з нецярплівасцю чакаюць між іншым і аўстрыйскія фаны. Канцэрт мусіць адбыцца на аэрадроме Wels ля горада Linz. Аднак у гэтым самым часе там гняздуюць вялікія кулёны, для якіх ваколіцы Wels ёсць адным з ключавых месцаў размнажэння ў Аўстрыі. Таму аўстрыйскія прыродаахоўныя арганізацыі ўжо пачалі пратэставаць.
Рок-гурт AC/DC, заснаваны ў Аўстраліі, найвялікшую папулярнасць меў і мінулым стагоддзі, але дагэтуль захаваў вялікую колькасць фанаў, бо 80 тысяч білетаў на канцэрт размялі ў некалькі гадзін.
Ганс Уль (Hans Uhl) з BirdLife Austria у заявах для СМІ падкрэслівае, што калонія вялікіх кулонаў ля аэрадрому Wels з’яўляецца другой па колькасці гняздуючых пар у горнай частцы Аўстрыі. Таму арганізацыя выступіла з прапановай да арганізатараў туру перанесці запланаваны на 22 траўня канцэрт на чэрвень, калі кулікі ўжо адгняздуюць.
Пакуль нічога не паведамляецца пра афіцыйнае становішча гуртa наконт свайго аўстрыйскага канцэрту. Аднак на сваіх форумах аўстрыйскія фаны AC/DC не шкадуюць выразаў для орнітолагаў.
Здымак з канцэрту з www.wikimedia.org
Паводле www.starpulse.com праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 02.01.2010 - 01:02
Малайцы... AC/DC гэта канешн
Малайцы...
AC/DC гэта канешн добра, але вялікія кулёны лепшы...
Тое самае, што ў Тураве правесці канцэрт Rammstein.
Harrier - 02.01.2010 - 01:09
In reply to Малайцы... AC/DC гэта канешн by Kiolk
Ну, Рамштэйн у гэтым годзе
Ну, Рамштэйн у гэтым годзе зьбіраецца ў Беларусь. Але ў Менск - бо ў Тураве аэрадрому нямашака:)
Kiolk - 02.01.2010 - 01:17
In reply to Ну, Рамштэйн у гэтым годзе by Harrier
Затое ёсць вялікая і
Затое ёсць вялікая і прыпогажая "Паляна"...