Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

 

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

 

Comments

Напэўна ў самым пачатку інкубацыі ў гэтым няма вялікага сэнсу. Галоўнае каб пазней дапамагаў, калі гэта будзе больш важна)

Зноў у 17:51-17:52 самец з першага гнязда адлучаўся кагосьці ганяць...

Увогуле, такое ўражанне, што галубы загнездавалі-ткі недзе побач, бо галасы чуваць, і пішчыць нехта - зусім як чуецца з  нашага тэхнічнага паверха праз вентыляцыю.

Гэта што яшчэ за нахабныя істоты?!

(падаецца, самка з другога гнязда пакідала яго на паўтары гадзіны, вось у гэты перыяд і прасачыліся)

І ў 20:27 таксама побач лятаў нехта... непатрэбны:

Чым зручная вялікая гнездавая ніша і ў чым яе недахопы? Хаця самка адкалдвае яйкі ў другой ніўы недзе ў мёртвай зоне камеры і мы не ведаем колькі там ужо яек, затое хапае месца для капуляцый непасрэдна на камеру, як гэта адбылося зараз:

птушки

самец прынёс невялікага грызуна, самка трошкі пакрычала, за некалькі секунд адбылася капуляцыя і самка спакойна абедае на ўзвышэнні.

птушка

На першым гняздзе хутчэй за ўсё і застанецца ўжо 6 яек.

яйкі

На другім гняздзе самка сядзела вельмі галодная, з крыкамі адразу вырвала ў самца прынесеную здабычу, але не паспела з'есці да канца, як самец падляцеў для чарговай капуляцыі.

птушка

птушкі

У сокалаў як і ў большасці драпежных птушак ролі падзелены: пасля выбару самца з месцам для гнездавання, самка перастае паляваць сама. Сэнс у тым, каб праверыць яго на спраўнасць да палявання і забеспячэння ў будучым здабычай не толькі яе, але і птушанят + ацаніць будучы сезон гнездавання наконт даступнасці ежы і вырашыць колькі адкладваць яек і як іх наседжваць + выкарыстоўвываць энергію, якой трэба шмат па максімум на фармаванне яек + пазбегнуць небяспекі пашкоджанняў ці раненняў пад час паляванняў + трымаць за сабой абранае месца гнездавання - канкрэтную нішу.

Падрабязней пра ўсё гэта тут:  

ПАЧАЎСЯ 12-Ы СЕЗОН НАЗІРАННЯЎ ЗА ГНЕЗДАВАННЕМ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ Ў БРЭСЦЕ LIVE + ЯК ГЛЯДЗЕЦЬ СТРЫМ ЦІКАВА

Самец прыйшоў замяніць самку на кладцы, пакуль тая есць. Але яна яўна не толькі кушае, але і лятае, размінае крылы недзе недалёка ад гнязда, бо часу каб толькі з'есці прынесеную самцом здабычу мінула дастаткова шмат.

птушка