Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

29.05.2021 29.05.2021 29.05.2021 30.05.2021(?) 30.05.2021(?)

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

Comments

Нешта мне падаецца, што паміж 08:23:12 - 08:23:15 адно з птушанятаў у першым гняздзе выслізнула з "дальняга" акна, бо больш, чым утрох, я іх ня бачу.

 

У 16:43 нехта лятае побач, хто - незразумела, але ажыятаж выклікае

Зноў у гэтым куце нешта ня так!

...На скрыншоце бачна дрэнна (на відэа лепей), але гэта не насякомае, і не павук. Гэта нехта дужа спрытны туды ўзляцеў (то хвост, то крыло ў камеру трапляюць).

upd: 12:27 - 12:29. Некалькі няўдалых спроб "залезці на сценку" і, урэшце, паспяховы скок кудысці на камеру.

Цікава, что на першым гнязьдзе птушаняты, калі былі маленькія, сядзелі ўсе разам, а на другім - птушаняты сядзяць па два і тры адпаведна. Мабыць гэта, таму што на вуліцы значна пацяплела?

 

Птушаняты

 

Так, хапае абагрэву ад 1-2 сіблінгаў.

Старэйшым сёння па 10 дзён, і ў гэтым узросце пачынае працаваць унутраная тэрмарэгуляцыя, для якой патрэбная найперш ежа і густы пух ці пер'е.

Ежа ёсць, а пух змяніўся на густы і шэры. Так што можна - калі цёплая пагода, канешне - ляжаць і выцягнуцца і паасобку.

птушкі

птушкі

Птушаняты на першым гняздзе амаль без пуху, хутка месяц як яны вылупіліся.

А гэта значыць, што на гэтым тыдні - калі нічога не здарыцца - выляцяць з гнязда.

птушкі

 

Кусь!

(нешта мне сёння падаецца, што на другім гняздзе сёння толькі чацьвёра. Пабачым, канечне...)

Самка адляцела і здабыла сабе хрушча (сама жа й з'ела):

А на першым гняздзе ўсе нейкія спакойныя, сытыя нейкія, за палёвак адно з адным практычна не ваююць.

Дзякуй- цікавае назіранне, Светлана!

Раз тое самае адбываецца двойчы ў паасобныя гады, хутчэй за ўсё гэта сапраўды нейкая анамалія афарбоўкі, счэпленая з полам і як мінімум адзін з бацькоў- калі не абодва - тыя самыя, што і ў мінулы раз.

На жаль, не разабраць так - толькі  калі трымаеш у руках і маеш магчымасць глядзець з невялікай адлегласці надзвосце.

Птушаняты на першым гняздзе з шэрых сталі карычневымі. пух хутка выпадае, пер'е хутка расце і на крылах, і на целе і нават на хвасце, дзе яно расце звычайна найпавольней каб было дастаткова месца ў гняздзе. 

птушкі

У 9:20 - 9:35 птушаня з першага гнязда паспяхова і самастойна разабрала (і з'ела) грызуна сярэдніх памераў, якога прынес самец. Усё, навучыліся.

(крывавыя падрабязнасці акурат перад камерай:))