Не, пакуль што ніхто не стварыў ні мастацкага, ні дакументальнага фільма з сакаламі гэтага віду ў галоўнай ролі. Але Птушка 2010 года ў Беларусі сапраўды стала вельмі папулярнай. У першую чаргу – дзякуючы он-лайн трансляцыі з гнязда сакалоў, якую можна 24 гадзіны на суткі глядзець на нашым сайце тут: http://birdwatch.by/pustalga_brest
Для таго, каб паглядзець на нашых птушак, на гэтую старонку заходзілі жыхары ўжо 77 краінаў Свету, апошнімі далучыліся грамадзяне далёкага Сінгапуру. Беларусы пакуль не выглядаюць занадта актыўнымі – з амаль 9 тысяч наведвальнікаў менавіта он-лайн трансляцыі іх толькі трошкі больш 18%. Наперадзе з вялікім адрывам лідзіруюць нашы заходнія суседзі палякі – 60% ад усіх наведвальнікаў!
На жаль, па тэхнічных прычынах мы не змаглі падключыць да сервера і вывесці на наш сайт трансляцыю з яшчэ аднаго гнязда сакалоў, якое пустальгі зрабілі на касцёле Ўзнясення Святога Крыжа (Бернардынскага) ў Гродна. Але там таксама ўвесь час працуе ўэб-камера і мы запісваем усё, што адбываецца. Самыя цікавыя моманты дзякуючы фільмікам і здымкам, якія рэгулярна абнаўляюцца, можна глядзець у раздзеле Нашы назіранні.
Для таго, каб больш наблізіць жыццё сокалаў менавіта да гарадзенцаў, з панядзелка, 24 мая, некалькі разоў на дзень на самым вялікім экране ў горадзе на цэнтральнай Савецкай плошчы тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс” будзе паказваць фільмікі, зробленыя ўэб-камерай на гняздзе сакалоў на касцёле.
Акрамя кароценькага прадстаўлення птушак як віду, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі і серыі фільмікаў з розных этапаў жыцця сакалінай сям’і, якія будуць увесь час абнаўляцца, бягучым радком будзе ісці інфармацыя пра тое, што сокалы загнездавалі ў нашым горадзе на касцёле бернардынцаў і пра тое, што он-лайн пустальгу можна глядзець на нашым сайце.
Дзякуючы Аляксандру Ласмінскаму, дырэктару Тэлерадыёвяшчальнага канала “Гродна Плюс” і дапамозе Віталія Гуменнага, сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, нашы сокалы сапраўды вылятаюць на шырокі экран! Шчыры ім дзякуй!
Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Фотамантаж аўтара
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 24.05.2010 - 09:27
йохохо-здорово выглядит!
Berkut - 24.05.2010 - 15:19
In reply to йохохо-здорово выглядит! by АВ (госць)
Классно!!! Интересно, можно
Классно!!! Интересно, можно ли нечто подобное в Бресте сделать?
Aleu - 24.05.2010 - 18:03
In reply to йохохо-здорово выглядит! by АВ (госць)
Красота! Молодцы!
Красота! Молодцы!
Feather - 24.05.2010 - 19:10
Ну это конечно супер! Думаю,
Ну это конечно супер! Думаю, надо ещё раздавать буклеты под экраном.
саша (госць) - 24.05.2010 - 20:26
вау, супер, вот это
саша Р (госць) - 24.05.2010 - 20:26
вау, супер, вот это
Саша Р. (госць) - 24.05.2010 - 20:27
вау, супер, вот это
biot1 (госць) - 24.05.2010 - 23:17
In reply to йохохо-здорово выглядит! by АВ (госць)
Беркут, 100% сделать можно.
Kiolk - 24.05.2010 - 23:28
In reply to Беркут, 100% сделать можно. by biot1 (госць)
Вы не звярнулі ўвагу,
Вы не звярнулі ўвагу, што Фотамантаж аўтара....
Сёння дзеля гэтага паехаў на плошч, але расчараваўся, карцінка была дзесці 20-25 сек, і яна займала толькі 1/6 экрана + 2 надпіса, якія я не паспеў прачытаць, пра птушку года і пра трансляцыю на сайце.
У шэрагу рэкламных ролікаў, гэта ўсё губляецца, а наконт буклетаў пад ім, тое сама што і не пад ім...
Harrier - 25.05.2010 - 23:39
In reply to Вы не звярнулі ўвагу, by Kiolk
Kiolk, не разумею песімізму.
Kiolk, не разумею песімізму. Памер фільміка на экране залежыць ад яго якасьці - якасьць малая, таму і памер фільміка на экарне малы.
Пра тое, каб пускаць надпіс павольней можна паразмаўляць з рэжысёрам і не думаю, што ён адмовіцца. Тое, што ролік паміж рэкламамі - рэкламы праплачаны і замяніць іх яны не могуць. А нашу - фактычна таксама рэкламу - пускаюць бясплатна. Адчуйце розьніцу.
А буклетаў у нас проста няма - няма чаго раздаваць...
Вось такія справы.
Kiolk - 25.05.2010 - 23:43
In reply to Kiolk, не разумею песімізму. by Harrier
Яки песімізм.... Проста
Яки песімізм....
Проста факты...
Літары не бягуць.... Але іх ўсё роўна не прачытаць запар і не зразумець, што там напісана....
Там больш сацыяльная рэклама, а яна там бясплатна. па вызначэнню...
Таму не ўсё так ружова, як ёсць....
Harrier - 25.05.2010 - 23:58
In reply to Яки песімізм.... Проста by Kiolk
Дык ці шмат сацыяльнай
Дык ці шмат сацыяльнай рэкламы АПБ паказваюць па ТВ ці на такіх экранах у Беларусі?
Варта спрабаваць зрабіць лепш, а не пісаць што ўсё кепска - тым больш магчымасьць з'явілася!
Kiolk - 26.05.2010 - 00:09
In reply to Дык ці шмат сацыяльнай by Harrier
Як кажуць ІМХО..
Як кажуць ІМХО..
Harrier - 26.05.2010 - 00:35
In reply to Як кажуць ІМХО.. by Kiolk
Гэта клясічны прыклад -
Гэта клясічны прыклад - погляд на шклянку, ў якім вады на яго палову.
Ён напалову поўны ці напалову пусты?:)
Berkut - 27.05.2010 - 08:54
In reply to Гэта клясічны прыклад - by Harrier
Кстати, интересно узнать,
Кстати, интересно узнать, это только в Бресте мы проводим презентации для школьников и ведем учеты? Птица года - это ж вроде республиканская компания, а не городская.