Сокал-пустальга выходзіць на вялікі экран

Не, пакуль што ніхто не стварыў ні мастацкага, ні дакументальнага фільма з сакаламі гэтага віду ў галоўнай ролі. Але Птушка 2010 года ў Беларусі сапраўды стала вельмі папулярнай. У першую чаргу – дзякуючы он-лайн трансляцыі з гнязда сакалоў, якую можна 24 гадзіны на суткі глядзець на нашым сайце тут: http://birdwatch.by/pustalga_brest
Для таго, каб паглядзець на нашых птушак, на гэтую старонку заходзілі жыхары ўжо 77 краінаў Свету, апошнімі далучыліся грамадзяне далёкага Сінгапуру. Беларусы пакуль не выглядаюць занадта актыўнымі – з амаль 9 тысяч наведвальнікаў менавіта он-лайн трансляцыі іх толькі трошкі больш 18%. Наперадзе з вялікім адрывам лідзіруюць нашы заходнія суседзі палякі – 60% ад усіх наведвальнікаў!

На жаль, па тэхнічных прычынах мы не змаглі падключыць да сервера і вывесці на наш сайт трансляцыю з яшчэ аднаго гнязда сакалоў, якое пустальгі зрабілі на касцёле Ўзнясення Святога Крыжа (Бернардынскага) ў Гродна. Але там таксама ўвесь час працуе ўэб-камера і мы запісваем усё, што адбываецца. Самыя цікавыя моманты дзякуючы фільмікам і здымкам, якія рэгулярна абнаўляюцца, можна глядзець у раздзеле Нашы назіранні. 
Для таго, каб больш наблізіць жыццё сокалаў менавіта да гарадзенцаў, з панядзелка, 24 мая, некалькі разоў на дзень на самым вялікім экране ў горадзе на цэнтральнай Савецкай плошчы тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс” будзе паказваць фільмікі, зробленыя ўэб-камерай на гняздзе сакалоў на касцёле.
Акрамя кароценькага прадстаўлення птушак як віду, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі і серыі фільмікаў з розных этапаў жыцця сакалінай сям’і, якія будуць увесь час абнаўляцца, бягучым радком будзе ісці інфармацыя пра тое, што сокалы загнездавалі ў нашым горадзе на касцёле бернардынцаў і пра тое, што он-лайн пустальгу можна глядзець на нашым сайце.
Дзякуючы Аляксандру Ласмінскаму, дырэктару Тэлерадыёвяшчальнага канала “Гродна Плюс” і дапамозе Віталія Гуменнага, сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, нашы сокалы сапраўды вылятаюць на шырокі экран! Шчыры ім дзякуй!

Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Фотамантаж аўтара
 

Comments

 Вы не звярнулі ўвагу, што Фотамантаж аўтара....

Сёння дзеля гэтага паехаў на плошч, але расчараваўся, карцінка была дзесці 20-25 сек, і яна займала толькі 1/6 экрана + 2 надпіса, якія я не паспеў прачытаць, пра птушку года і пра трансляцыю на сайце. 

У шэрагу рэкламных ролікаў, гэта ўсё губляецца, а наконт буклетаў пад ім, тое сама што і не пад ім...

Kiolk, не разумею песімізму. Памер фільміка на экране залежыць ад яго якасьці - якасьць малая, таму і памер фільміка на экарне малы.

Пра тое, каб пускаць надпіс павольней можна паразмаўляць з рэжысёрам і не думаю, што ён адмовіцца. Тое, што ролік паміж рэкламамі - рэкламы праплачаны і замяніць іх яны не могуць. А нашу - фактычна таксама рэкламу - пускаюць бясплатна. Адчуйце розьніцу.

А буклетаў у нас проста няма - няма чаго раздаваць...

Вось такія справы.

 Яки песімізм....

Проста факты...

Літары не бягуць.... Але іх ўсё роўна не прачытаць запар і не зразумець, што там напісана....

Там больш сацыяльная рэклама, а яна там бясплатна. па вызначэнню...

Таму не ўсё так ружова, як ёсць....

Дык ці шмат сацыяльнай рэкламы АПБ паказваюць па ТВ ці на такіх экранах у Беларусі?

Варта спрабаваць зрабіць лепш, а не пісаць што ўсё кепска - тым больш магчымасьць з'явілася!

 Кстати,  интересно узнать, это только в Бресте мы проводим презентации для школьников и ведем учеты? Птица года - это ж вроде республиканская компания, а не городская.