Як зімародак у шторм купаўся

зімародак

Дакументацыйныя здымкі

У той дзень паўночна-заходні вецер быў не толькі моцны, але і пастаянны і ён гнаў па Нёману не толькі даволі высокія, амаль марскія хвалі, але і белыя стужкі пены. Але вецер ветрам, а есці трэба. І калі я пачуў падвойны свіст зімародка (Alcedo atthis) як раз насупраць вусця Гараднічанкі, я амаль не здзівіўся. І калі раней ні разу за гэтыя лета і восень не змог знайсці гэтых птушак на тым беразе, цяпер мне адразу пашанцавала: самка зімародка (з чырвоным паддзюб'ем) сядзела адразу над чорнай лінейкай водамернага пункта, на якім штодзень мераюць узровень вады ў рацэ:

птушка

Негледзячы на моцны вецер, які часам адварачваў аб'ектыў убок, я пачаў здымаць яркую птушачку - можа потым з некалькіх кадраў атрымаецца выбраць хаця б некаторыя рэзкія. І тут зімародак нырнуў у ваду амаль пад прамым вуглом! Я падумаў, што гэтак ён рыбачць, аднак хутка аказалася, што я памыліўся. Птушка вынырнула пустая і раз за разам пачала купацца, ныраючы 5 ці 6 разоў ўжо зусім з невялікай вышыні - апошняй прыступкі над вадой. Пры гэтым пасля кожнага нырка яна па некалькі секунд чысціла і ўкладвала пер'е:

птушка

птушка

птушка

Пасля гэтага зімародак вярнуўся амаль дакладна на тое ж месца, дзе я яго спачатку заўважыў. Але прасядзеў там нядоўга - можа з хвіліну і адляцеў уніз па плыні. З чыстым і укладзеным апярэннем напэўна будзе лягчэй злавіць нешта нават у такі ветраны дзень.

птушка

птушка