Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

На берег

Весна - 2014

Место съёмки - ПГРЭЗ

Вид - белолобый гусь (Anser albifrons)

Автор фото - Валерий Лукашевич

Каментары

 Напэўна, злева піскулька, зправа - белалобая гусь.

За піскульку: кароткая дзюба; белы колер каля яе ідзе не роўнай палоскай, а паварочвае да вока (хаця і не так выразна, як у вызначальніку); аднак найбольш выразныя доўгія складзеныя крылы, якія заходзяць за хвост (параўнайце з крыламі ў правай гусі- яны яўна карацейшыя). Аднак супраць піскулькі адсутнасць (з-за велічыні на здымку?) тонкай палоскі жоўтай скуры вакол вока.

 Спасибо. Они как минимум полдня выглядели как пара. Вместе выходили на берег кормиться, друг с дружкой плавали и так чредовалось несколько раз. Других гусей на этом водоёме не было, только эти две птицы.

 Валерый, калі ёсць магчымасць вылажыць у каментары ці пад першым здымкам (праз піктаграмку з гарамі Вставіть-Редактіровать ізображеніе) павялічанага памеру галаву левай птушкі (піскулькі?), гэта значна павялічыла б шанцына правільнае вызначэнне. Ці іншыя здымкі (нават не зусім рэзкія як для Галерэі) абодвух птушак.

Калі гэта ўсё ж піскулька, варта даслаць гэтае назіранне (разам з фоткамі) на разгляд Арніта-Фауністычнай камісіі праз банэр злевага боку на нашай галоўнай старонцы

 Гэты від у нашай краіне адзначаюць нават не штогод.

 

http://birdwatch.by/gallery/валерый/на-обеденном-перерыве

 

Здесь эти же особи. Изначально, посмотрев в определителях, определил их как белолобых. Но, увидев в галерее (вроде за Вашим авторством или ником) на мой взгляд "таких же" птиц, которые были определены как пискулька, уже засомневался в верности своего определения.

У этих ("моих") птиц вокруг глаз жёлтого нету. Если нужны ещё фото, то попозже сброшу (в сентябре).

 Тады можа і праўда абодва - маладыя белалобыя. Аднак адзін чамусьці  выразна меншы і з меншай дзюбай. На гэтым здымку гэта добра бачна.

Здымак Сяргея Чарапіцы я спачатку няправільна падпісаў. Але выйшла на карысць - з'явіўся Ваш здымак гэтай "пары".

Ананім (госць) - 28.08.2014 - 11:33

In reply to by Harrier

гусакі большыя за гусынь. А гэта маладыя птушкі - мала белага і чорныя плямы на грудзях не выдзяляюцца. Белалобая гусь. У піскулькі галава іншай формы і дзюба таксама.ав

Harrier - 28.08.2014 - 13:34

In reply to by Ананім (госць)

 Паводле чэшскіх, фінскіх і шведзкіх калег гэта абедзве маладыя белалобыя гусі. Чаму адна выразна меншая - невядома. Можа і сапраўды, будучая самка.