Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Восеньскі пейзаж з птушкай

Самка балотнага луня на паляваньні.

Блужанскі с/с, Пухаўшчына, 5 верасьня 2013.

Гэтым годам пашчасьціла назіраць за балотнымі лунямі. За манерай паляваньня санцоў і самак. Выбраў пастухоўскую будку ў якасьці захаўкі. Днямі, ранкам, па 2-3 гадзіны запар чакаў бліжніх падлётаў. І ўсё ж - здымкі дальнія, што зблізку - ня вельмі выразна. Мяркую, што пад гэтым здымкам хтосьці мне падлумачыць ці зробіць адпаведную спасылку, каб даведацца

Ці ёсьць у птушак вушы? 

Зараней удзячны. 

Каментары

Птушка выглядае зацёмнай для самкі - хутчэй гэта птушанё гэтага году. Гарызонт завалены, але нават правільнае распалажэнне элементаў не выратавала б гэты здымак. Бо птушка знята здалёк і нічога цікавага ў кампазіцыі не бачна. Так, у птушак ёсць вушы = вушныя адтуліны, але няма вушных ракавін як у большасці звяроў. У лунёў вушныя адтуліны вялікія, ёсць тваравы дыск (як і ў соваў) і яны актыўна карыстаюцца слухам для палявання. Толькі ў адрозненне ад соваў, у якіх адтуліны размешчаны асіметрычна і дазваляюць вызначыць месца знаходжання здабычы дакладна і без зроку, у лунёў адтуліны размешчаны сіметрычна і патрэбны яшчэ і вочы каб паспяхова паляваць.

Уладзя (госць) - 20.10.2013 - 04:53

In reply to by Harrier

Дзякуй, Harrier. Так сапраўды ў лунёў вушы сіметрычныя. На некаторых здымках, зробленых мною, яны добра бачны. Ці вядома, як кіруе імі птушка? як разгортвае і як складвае? Ці ёсьць апісаньні на беларускай, рускай, ангельскай аб механізме ўспрыманьня сігнала і аб самім сігнале (частоты гукавых ваганьняў)? Зашмат пытаньняў, мо' маеце магчымасьць штось патлумачыць.

Harrier - 21.10.2013 - 22:18

In reply to by Уладзя (госць)

 Вушныя адтуліны не могуць быць добра бачныя на здымках, бо ў птушак прыкрытыя пёрамі. Калі Вы пішаце пра тваравы дыск, то птушка, напэўна, можа змяняць палажэнне пёраў у ім таксама як і ў іншых месцах - ёсць мышцы там, дзе знаходзяца ачыны пёраў пад скурай, яны і рухаюць пёры - уздымаюць ці апускаюць. Частоты, якія ўспрымаюць птушкі, напэўна, залежаць ад таксону і нават віду, але агулам іх дыяпазон большы, чым у нас. Пішуць пра адрозненне птушкамі гукаў з частотамі ад 2-5 да 20000 Гц і нават ультрагукаў.

Якую функцыю выконваюць уздыбленыя пёры? Мяркую падобнае назіраньне і дакументацыйны шэраг здымкаў заслугоўваюць публікацыі. Парайце, к.л., які навуковы часопіс можа надрукаваць матэрыялы такога назіраньня і аўтарскае тлумачэньне, дасланае не арнітолагам, а фізікам? Прыкладаў уздымання пёраў зашмат, асабліва на галаве, адыж у дадзеным выпадку ён вельмі выразна-функцыянальны. Дзякуй за прафесійны кантакт, Harrier.

 

 Не думаю, што фізічнае тлумачэнне гэтага цікавае ў адрыве ад біялагічнага сэнсу.

Паглядзіце здымак, як малады балотны лунь палюе на дарослага самца бажана:

http://www.birdguides.com/iris/pictures.asp?v=1&f=413579