Зайцы-шаракі (Lepus europaeus).
...Але я не разгубіўся. Навёў фотакамеру і, калі яны дастаткова наблізіліся, паспеў зрабіць некалькі, даволі нядрэнных, кадраў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Зайцы-шаракі (Lepus europaeus).
...Але я не разгубіўся. Навёў фотакамеру і, калі яны дастаткова наблізіліся, паспеў зрабіць некалькі, даволі нядрэнных, кадраў.
Каментары
Harrier - 01.08.2013 - 14:19
Сяргей, дзякуй за цікавыя
Сяргей, дзякуй за цікавыя фоткі зайцаў.
Было б добра даведацца, што адбылося далей з зайцамі - пасля фотасесіі.
Калі не цяжка, змяшчайце ў Галерэі фоткі 900 пікселяў па доўгаму боку для гарызантальных і 768 для вертыкальных.
7ko - 01.08.2013 - 16:21
In reply to Сяргей, дзякуй за цікавыя by Harrier
Далей зайцы некалькі хвілін
Далей зайцы некалькі хвілін з цікаўнасцю разглядалі маю нерухомую постаць, а пасля, смешна падкульгваючы і гуляючы адно з адным, пачалі павольна аддаляцца. Я не вытрымаў і, рагочучы, гэйкнуў ім услед. Яны, што ёсць духу, прыпусцілі па дарозе і праз колькі соцен метраў збочылі з яе. Дарэчы, зайца з фоткі (з "рэзаным" вухам) я сустракаю амаль кожны раз, калі наведваю тыя мясціны. А ў весну два разы назіраў яго сярод такуючых цецерукоў. Нажаль прыдатнай фотаоптыкі не было, а значная адлегласць дазваляла назіраць толькі карыстаючыся біноклем.
Harrier - 02.08.2013 - 00:24
In reply to Далей зайцы некалькі хвілін by 7ko
Сяргей, у Вас цікавыя
Сяргей, у Вас цікавыя назіранні і пішаце Вы добра. Было б карысна дадаваць іх у подпісы пад здымкамі, а яшчэ лепш - размяшчаць у Нашы назіранні з фоткамі-ілюстрацыямі.