31.05 на рыбгасе "Волма" (Чэрвеньскі р-н) зрабіў здымак вось такой стрэкозкі, якая яшчэ ў Беларусі не адзначалася. Праз некалькі дзен, дакладна, 06.06 ў сваей радной Маларыце адзначыў адразу ў 2 месцах гэтую ж стрэказу. Фотаздымкі ніжэй:
Магчыма, у гэтым годзе гэтая стрэказа будзе ў многіх месцах. Звяртайце ўвагу.
Характэрныя рысы: блакітны ніз вока, жоўтаватыя (не чорныя!) лапы, у самцоў вены на крылах чырвонага колера, у самак - з жаўцізной. Сустрэць хутчэй за ўсе магчыма на добра прагрэтых лугах.
Фота Дз.Кіцеля
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 07.06.2015 - 11:20
Віншую з адкрыццём! Самец -
Віншую з адкрыццём!
Самец - як заўсёды - нашмат прыгажэйшы :)
Harrier - 07.06.2015 - 14:46
In reply to Віншую з адкрыццём! Самец - by Harrier
Наколькі я разумею, нашым
Наколькі я разумею, нашым калегам-бёдуотчарам, з якімі мы ездзілі па Палессю на мінулым тыдні, таксама атрымалася сфатаграфаваць гэты новы для Беларусі від на Жыткавеччыне.
Эндзі Эдкок (Andy Adcock) піша, што гэта - інвазійны від стракозаў, які пад час масавых залётаў можа быць сустрэты ў многіх месцах адначасова!
Фоты Анастасіі Пятровай/ Andy Adcock:
biot - 07.06.2015 - 21:48
In reply to Наколькі я разумею, нашым by Harrier
Так і есць. Гэта таксама
Так і есць. Гэта таксама стрэказа Фонскаломба. Віншую і вас!
Harrier, дашлі мне, калі ласка, падрабязнасці сустрэчы: дзе (бліжэйшы населены пункт, біятоп (поле, луг і г.д.), дата, колькасць. Буду рыхтаваць артыкул на канферэнцыю.