Першая гарадская дзіцячая стаматалагічная паліклініка, Смаргоўскі тракт, 10, Мінск. Разам з казачнымі тэмамі на сценах калідора прысутнічалі і такія вось даволі дакладныя малюнкі птушак. Асабліва ўдаліся кугакаўка і шчыгел, як на мой густ.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 30.12.2014 - 12:14
Яўна нейкі натураліст маляваў
Яўна нейкі натураліст маляваў (ці змалёўваў са здымкаў). Выдатная ідэя не толькі для дзіцячай стаматалогіі, але для любой паліклінікі ці бальніцы.
Ў мяне была ідэя дарыць лепшыя дзіцячыя работы па Птушках года ў такія месцы. Але - каб яны салідней глядзеліся на сценах, патрэбны падложка і рама (або анцірама). Вось з гэтым праблема. Дакладней, расходы, на якія няма грошай.
А віды птушак на малюнках падпісаны? Ці як і казачныя персанажы - ўсе іх і так ведаюць?
Falcon - 30.12.2014 - 14:24
In reply to Яўна нейкі натураліст маляваў by Harrier
Не, ніводная з птушак не была
Не, ніводная з птушак не была падпісана. Там яшчэ звяры былі, лісяняты, здаецца, яшчэ нехта - я найбольш увагу на птушак звярнуў.