Дакументацыйнае фота і відэа.
На вяшаліне дрэваў сядзець высока. Але гэта незвычайны і невысокі лес. Гэта сасняк на верхавым балоце Ельня, дзе сосны ды іншыя дрэвы рэдка бываюць вышэйшыя за 3 метры. Такі сабе "банзайны" бор, створаны і падтрымліваемы самой прыродай. На адным з такіх (ужо памерлых) дрэваў і пакрыквае-паплісквае самец жоўтагаловай пліскі (Motacilla citreola).
Балота і ТВП Ельня.
12-06-2012.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ