Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гаспадар палеткаў – малы арлец

На бусе атрымалася даволі блізка пад'ехаць да малога арляца (Aquila pomarina). Праз нейкі час пасьля серыі здымкаў розных фатографаў праз адчыненую бакавую дзьверку, арол пералятаў метраў на 15-20 і зноў сядаў. Мы зноў пад'езджалі да яго і зноў здымалі, птушка зноў пералятала. Ніколі так блізка я арляцоў у поле не бачыў. Аднак гэта іх мясцовая рыса, напэўна, ім не вельмі дапамагае выжыць - у рэстаране Прыпяцкага нацпарку "упрыгожвае" інтэр'ер менавіта малы арлец, толькі што малады і набіты ватай.
05-05-2012
Петрыкаўскі раён Гомельшчыны.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Я так разумею, што гэта залежыць ад настроек экрану=манітору. Максімальна па шырыні 1024 пікселя дазваляе рабіць сайт. Але для большасьці манітораў аптымальна 900 пікселяў - тады на іх нічога не абразаецца.