Першы раз так доўга і параўнальна блізка назіраў за самцом кралькі (Luscinia svecica).
Птушка сьпявала, імітуючы розныя віды на беразе сажалкі на ТВП рыбгас Белае (Жыткавіцкі раён Гомельшчыны), а яе захоплена разглядвалі і здымалі некалькі бёрдэраў з Вялікабрытаніі, Гішпаніі і з Беларусі. Час ад часу самец на 20-30 секунд зьлятаў бліжэй да вады, там нешта лапаў і вяртаўся на розныя прысады.
06-05-2012
Digiscoping: Praktica + Praktica
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ