Ніколі раней я не бачыў столькі ластавак-зямлянак (Riparia riparia) у адным месцы. Яны сядзелі на правадах за вёскай Дзекалавічы тысячамі на правадах, не меншая колькасьць лятала як жамяра над вадой разьлітай у Нёман Сьвіслачы.
Гарадзеншчына, 16-08-2012
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Вось від трошкі далей:
і яшчэ далей:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svyat08 - 18.08.2012 - 16:16
Цікавы і для мяне крыху
Цікавы і для мяне крыху сумнаваты момант. Хутка восень, збіраюцца птушкі ў вырай. Дарэчы сення ўпершыню для сябе назіраў прыкладна такую ж карціну, толькі з удзелам звычайных зязюль. Па колькасці з ластаўкамі не параўнаюцца, але на працягу прыкладна аднаго кіламетра на правадах назіраў каля дзвюх дзясяткаў гэтых птушак.
Harrier - 18.08.2012 - 18:10
In reply to Цікавы і для мяне крыху by svyat08
Для масавай міграцыі зязюляў,
Для масавай міграцыі зязюляў, здаецца, пазнавата. Зязюлі з Брытаніі (тыя з перадатчыкамі) даўно адляцелі. Але мы пра іх мала ведаем, можа гэта і адпаведны час для нашых птушак.