У гэтую суботу-нядзелю ў "вёсцы АПБ" Залесьсе, што паміж балотам Дзікім і Белавескай пушчай, адбылося незвычайнае вясельле Марыны і Андрэя Абрамчукоў.
Большасьць запрошаных - бёдуотчары ці тыя, хто іх падтрымлівае актыўна ці пасіўна.
У народных строях былі не толькі маладая і малады, але і іх госьці (на жаль, не ўсе). Вясельле таксама пачалося інтэграцыйнымі гульнямі, якія потым перайшлі - дзякуючы свату Вадзіму Пракапчуку (на першым здымку ён зправа) і ўсім гасьцям - у вясёлую і цікавую імпрэзу.
Ніжэй Марына Абрамчук (Дзямешка) з дачкой Аляксандрай:
А тут маладыя паказваюць прыклад гасьцям пад час "размінкі" перад інтэграцыйнымі гульнямі:
22-09-2012, Берасьцейшчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Ніжэй амаль агульны здымак удзельнікаў вясельля, зроблены Юркай Бакурам:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Белахвост - 25.09.2012 - 04:14
Шчыра віншую нашых
Шчыра віншую нашых партызанаў!))))))) Сапраўды адна з самых знакавых падзей у жыцьці.))))
Уладзя (госць) - 26.11.2012 - 17:23
Тут - сапраўднае жыцьцё.
Уладзя (госць) - 26.11.2012 - 17:28
Віншую. У добры шлях. Шчасьця